viasna on patreon

Пазваніў у "Белтэлекам", не стрымаўся і абразіў прэзідэнта: вынік — год калоніі

2022 2022-05-31T11:36:04+0300 2022-05-31T13:30:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/parhomenka-vlad.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Пархоменка

Уладзімір Пархоменка

У судзе Слуцкага раёна завяршыўся разгляд крымінальнай справы 59-гадовага жыхара раённага цэнтра Уладзіміра Пархоменкі. Яго абвінавацілі ў абразе прэзідэнта па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядаў суддзя Юрый Скрыган.

Судовы працэс распачаўся 23 траўня.

Па матэрыялах абвінавачання, 26 верасня і 5 кастрычніка 2021 года абвінавачаны Уладзімір Пархоменка з выкарыстаннем хатняга тэлефона звязаўся з службай тэхнічнай падтрымкі прадпрыемства «Белтэлекам». Падчас размовы з аператарамі мужчына абразліва выказаўся ў адрас прэзідэнта Беларусі.

Запісаную размову перадалі ў следчыя органы.

У выніку, як паведамляецца ў сацыяльных сетках, абвінавачанаму прысудзілі адзін год пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства