viasna on patreon

Маці непаўнагадовых дзяцей асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі» за тры каментары

2022 2022-05-27T14:00:40+0300 2022-05-27T14:01:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudovaja_grodno1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судовая зала. Ілюстрацыйнае фота spring96.org

Судовая зала. Ілюстрацыйнае фота spring96.org

13 красавіка 2022 года ў судзе Партызанскага раёна Мінска 43-гадовую Кацярыну Радзівіл, маці двух непаўнагадовых дзяцей, асудзілі да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Суддзя Наталля Дзядкова прызнала яе вінаватай паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса — «Абраза прадстаўніка ўлады». Бок дзяржабвінавачання падтрымаў памочнік пракурора Партызанскага раёна Сяргей Сямёнаў. 

Да суда яна не знаходзілася пад вартай, мерай стрымання было абранае асабістае паручальніцтва.

Кацярыну Радзівіл прызналі вінаватай у тым, што 13 лістапада 2020 года яна публічна абразіла ў тэлеграм-канале кіроўцы групы затрымання батальёна міліцыі Заводзкага аддзела Дэпартамента аховы МУС прапаршчыка міліцыі Івана Паўлючэнку. Каментар, згодна з экспертызай, "супярэчыў прынятым правілам зносін паміж людзьмі, патрабаванням агульначалавечай маралі, у ім таксама ўтрымлівалася абраза прапаршчыка ў непрыстойная форме".

Таксама яна 20 снежня 2020 года пакінула абразлівы каментар у дачыненні участковага інспектара па справах непаўнагадовых міліцыі грамадскай бяспекі аддзела міліцыі Першамайскага раёна Бабруйска капітана Валерыі Доктар, а 21 снежня 2020 года — старшага інспектара ДПС аддзела ДАІ міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Гарэцкага райвыканкама Юрыя Дзем'яновіча. Усе пацярпелыя выказалі думку, што каментары зневажаюць іх, у тым ліку, як прадстаўнікоў улады.

Пры апісанні злачынных дзеянняў суд "не прыводзіць змест дадзеных каментароў, паколькі прысуд з'яўляецца важнейшым актам правасуддзя па крымінальнай справе, у якім недапушчальна прывядзенне фраз, якія мелі негатыўную ацэнку асобы пацярпелых, а таксама ненарматыўную форму моўнага выказвання".

Жанчына прызнала віну цалкам. Яна распавяла, што пакінула каментары праз эмацыйны стан. 

Валерыя Доктар і Юрый Дзем'яновіч заявілі маральную кампенсацыю — па тысячы рублёў. Суд вырашыў спагнаць з абвінавачанай па 500 рублеў на карысць кожнага пацярпелага. Таксама Радзівіл мусіць выплаціць дзяржпошліну ў памеры 192 рублі. Мабільны тэлефон жанчыны канфіскаваны як сродак здзяйснення злачынства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства