viasna on patreon

Брэст: два гады калоніі за абразу Лукашэнкі

2022 2022-05-23T18:08:24+0300 2022-08-17T13:53:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kalonia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: logosinfo.org

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: logosinfo.org

Праваабаронцы даведаліся пра вынікі яшчэ аднаго "палітычнага" суда.

19 і 20 траўня суд Брэсцкага раёна разглядаў справу Івана Бацюка, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па ч. 1 і ч. 2 арт. 368 «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». На жаль, падрабязнасцяў з залы суда амаль няма. Вядома толькі, што справу разглядаў суддзя Сяргей Маручак, і што з 4 красавіка (у гэты дзень абвінавачанага затрымалі) і да суда мужчына знаходзіўся пад вартай. Вядомы і вынік судовага пасяджэння. За абразу Лукашэнкі Івана Бацюка прызналі вінаватым і прысудзілі два гады калоніі агульнага рэжыму, паведамляе "Брэсцкая Вясна".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства