viasna on patreon

1,5 года “хатняй хіміі” – за каментар па “справе Зельцэра”

2022 2022-05-18T16:30:43+0300 2022-05-18T17:49:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_niasvizh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Нясвіжскага раёна.

Суд Нясвіжскага раёна.

17 траўня ў судзе Нясвіжа і Нясвіжскага раёна да 1,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ – “хатняй хіміі” – асудзілі 40-гадовага Андрэя Зубовіча. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Вырак вынес суддзя Дзмітрый Гвозд, ён падтрымаў прапанаваны пракурорам тэрмін. Адвакатка абвінавачанага прапаноўвала абмежавацца штрафам.

Таксама абвінавачаны мусіць выплаціць штраф – 100 базавых велічынь (3200 беларускіх рублёў). Мабільны тэлефон Зубовіча, які быў прызнаны рэчавым доказам, канфіскаваны на карысць дзяржавы.

Яго прызналі вінаватым у тым, што 30 верасня 2021 года ён са свайго мабільнага тэлефона наўмысна размясціў каментар “Завалили так завалили, ну и х..й с ним” у адрас супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка, які загінуў падчас перастрэлкі з і IT-спецыялістам Андрэем Зельцэрам

Каментар быў размешчаны ў суполцы ў Вконтакте – нібыта з мэтай прычынення шкоды дзяржаўнай уладзе. Абвінавачаны прызнаў віну. Згодна з экспертызай, у каментары Зубовіча маецца негатыўная ацэнка, якая мае ненарматыўную форму моўнага выказвання.

Да суда Андрэй Зубовіч знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе.


Гэта пяты прысуд па "справе Зельцэра". Першы быў вынесены ў студзені 2022 года. У Магілёве суддзя суда Ленінскага раёна Таццяна Рахманенка асудзіла 45-гадовага жыхара горада Аляксандра Гаўрыленку да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штрафу ў 100 базавых велічынь.

4 красавіка ў Брэсцкім абласным судзе вынеслі прысуд палітвязню Дзянісу Карабану, затрыманаму за каментар у інтэрнэце пасля гібелі Андрэя Зельцэра. Мужчыну асудзілі да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 

У Брэсцкім абласным судзе 14 красавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе палітвязня, бас-гітарыста гурта TerraKod Віктара Катоўскага. Справу разглядаў суддзя Мікалай Грыгаровіч, дзяржабвінаваўца – Пакала. Па сукупнасці трох артыкулаў суд пастанавіў пакараць Катоўскага пазбаўленнем волі тэрмінам на тры гады ў калоніі агульнага рэжыму і штрафам у памеры 100 б. в. альбо 3 200 рублёў.

У Брэсце 28 красавіка вынесены прысуд Уладзіміру Агіевічу. Суддзя Святлана Крамянёўская прызнала палітвязнявінаватым паводле арт. 130 КК і асудзіла яго да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму. На судзе пракурорка выкарыстоўвала фармулёўку «знішчаны» ў дачыненні да загінулага Андрэя Зельцэра.

Нагадаем, каля сотні затрыманых па гэтай справе інкрымінуецца адразу два артыкулы КК — 369 і 130 (распальванне сацыяльнай варожасці). 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства