viasna on patreon

Тры гады калоніі і 100 базавых штрафу прысудзілі бас-гітарысту гурта TerraKod Віктару Катоўскаму

2022 2022-04-14T18:27:30+0300 2022-04-14T18:33:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/katouski-viktar-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Катоўскі.

Віктар Катоўскі.

У Брэсцкім абласным судзе 14 красавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе палітвязня, бас-гітарыста гурта TerraKod Віктара Катоўскага.

Справу разглядаў суддзя Мікалай Грыгаровіч, дзяржабвінаваўца - Пакала

Віктар Катоўскі быў затрыманы ў Брэсце 29 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.

Пасля затрымання знаходзіўся ў ІЧУ на Акрэсціна, пасля быў пераведзены ў Брэсцкае СІЗА-7.

Катоўскага абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • арт. 130 ч.1 - распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
  • арт. 369 - знявага прадстаўніка ўлады;
  • арт. 368 ч.1 - абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У справе фігуруюць наступныя эпізоды:

за паведамленне "Шкада амапаўца. Адным дзярмом на зямлі менш" у ноч з 28 на 29 верасня 2021 - абраза прадстаўніка ўлады;

за каментар "Хлопец-герой. Жыццё паклаў у барацьбе з гэтымі казламі нягледзячы на наяўнасць сям'і " - артыкул "распальванне сацыяльнай варожасці";

за фразу "Шызоід вусаты" ў кастрычніку 2020 года - артыкул "абраза прэзідэнта РБ".

Па сукупнасці трох артыкулаў суд пастанавіў пакараць Катоўскага пазбаўленнем волі тэрмінам на тры гады ў калоніі агульнага рэжыму і штрафам у памеры 100 б. в. альбо 3 200 рублёў.

Менавіта столькі і запрасіла абвінавачанне на папярэднім пасяджэнні 12 красавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства