viasna on patreon

Зацемкі з няволі. Пра ластавак у зоне

2013 2013-02-01T14:48:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pashtouka-lastauki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Паштоўка салідарнасці, дасланая Алесю Бяляцкаму з Швейцарыі

Паштоўка салідарнасці, дасланая Алесю Бяляцкаму з Швейцарыі

З ліста Алеся Бяляцкага ад 21 студзеня 2013

З Швейцарыі мне даслалі паштоўку з ластаўкамі ці стрыжамі ў небе. Я з замілавньнем паглядаю на іх. Бо гэтых летніх  птахаў багата тут, у зоне. Яны селяцца пад падваконьнікамі розных паверхаў нашай казармы, лепяць гнёзды пад сутарэньнямі бетоннай столі ў вялікім цаху на “промцы”. І я ўсё лета любаваўся іхнімі імклівымі рухамі, фігурамі вышэйшага пілатажу ў паветры.

Іх тут дзясяткі і дзясяткі. Дзе багата людзей – багата і мошак і камароў, якіх з вясны да восені нястомна і рупна зьбіраюць у паветры ластаўкі. За лета яны пасьпяваюць вывесьці два вывадкі птушанятаў, навучыць іх лятаць, паляваць за жамярою, а потым усе дружна зьнікаюць. І зараз, зімою, бяз іх сумна і няўтульна. Я перасаджваў падлёткаў-ластаўчанятаў з паддашшу ў сухія куткі цэху. Першыя пару дзён, як яны вылятаюць з гнязда, яны пералятаюць з месца на месца, маці ластаўка іх знаходзіць па цвыргату і корміць дзе прыдзецца. У гэтыя першыя дні яны даверлівыя і даюцца ў рукі. А потым узьлятаюць вышэй і вышэй і ўрэшце лётаюць і сядзяць пад самым дахам. Кошка на ўсю прамзону ў нас адная. Яна худая, рудая і бяжыць заўсёды з заклапочаным выглядам. Таму ластаўчаняты пачуваюцца ў бясьпецы.

__________

Пад агульнай назвай “Зацемкі з няволі” сабраныя рознага кшталту ўспаміны, развагі, лірычныя адступленні з лістоў Алеся Бяляцкага, дасланых з бабруйскай калоніі.  

Чытайце таксама:

Зацемкі з няволі. З нагоды Калядаў і Новага году

Зацемкі з няволі. “Хай Бог дасьць пажыць у праўдзе – усім-усім!”

Зацемкі з няволі. Пра адзін жыцьцёвы шлях да беларушчыны

Зацемкі з няволі. Метамарфоза “нефармала”

Зацемкі з няволі. Пра крыніцы аптымізму

Зацемкі з няволі. Пра дзіцячую дабрачыннасьць

Зацемкі з няволі. Мовазнаўчыя

Зацемкі з няволі. Пра паэтычныя экспромты – студэнцкія і сёньняшнія

Зацемкі з няволі. Словы падтрымкі ад сваякоў палітвязняў

Зацемкі з няволі. Пра паэзію веры і надзеі

Зацемкі з няволі. Пра інтэлектуальны супраціў

Зацемкі з няволі. Тапанімічныя

Зацемкі з няволі. Пра “жывога класіка” Максіма Танка

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства