viasna on patreon

Рэпрэсіі супраць адвакатаў працягваюцца: абаронцу Калеснікавай Людмілу Казак хочуць пазбавіць ліцэнзіі

2021 2021-02-12T09:20:46+0300 2021-02-12T09:20:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/liudmila_kazak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Людміла Казак. Фота tut.by

Людміла Казак. Фота tut.by

ПЦ “Вясна” раней звяртаў увагу на анонс Мінюстам расправы над адвакатамі, якія публічна выказваюцца ў сродках масавай інфармацыі. Як стала вядома праваабаронцам, на 19 лютага прызначана паседжанне Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці, на якім запланаваны разгляд пытання аб спыненні дзеяння ліцэнзіі на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці абаронцы палітзняволенай Марыі Калеснікавай адвакаткі Людмілы Казак.

24 верасня мінулага года супрацоўнікі міліцыі выкралі ў цэнтры Мінска Людмілу Казак. Пасля ночы, праведзенай ёю ў ізалятары, суддзя Кастрычніцкага раёна Менска Аляксандр Рудэнка вынес рашэнне, якім прызнаў Казак вінаватай у непадпарадкаванні выкрадальнікам і аштрафаваў адваката на 25 базавых велічыняў.

Праваабарончая супольнасць звязвае ціск на Людмілу Казак выключна з ажыццяўленнем ёй абароны Марыі Калеснікавай. Умяшальніцтва ў дзейнасць адвакатаў з боку Міністэрства юстыцыі і супрацьдзеянне аказанню юрыдычнай дапамогі палітвязням і ахвярам рэпрэсій з’яўляецца недапушчальным.

Нагадаем, што раней пазбавіўся ліцэнзіі адвакат Марыі Калеснікавай Аляксандр Пыльчанка, у дачыненні да двух іншых адвакатаў палітзняволенай Іллі Салея і Максіма Знака ўзбуджаныя крымінальныя справы. Ілля Салей знаходзіцца пад хатнім арыштам, Максім Знак – пад вартай, абодва прызнаныя праваабарончай супольнасцю палітвязьнямі. Адвакаты з’яўляюцца падазраванымі па крымінальнай справе, якая раследуецца Следчым камітэтам па факце стварэння і дзейнасці Каардынацыйнай Рады.

Як адзначае юрыст ПЦ “Вясна” Аляксей Лойка, рэпрэсіўны апарат задзейнічаў тыя ж метады, што і дзесяць год таму пасьля падзей “Плошчы-2010”. Улады і тады, і зараз спачатку жорстка разабраліся са сваімі апанентамі, пасьля чаго ладзяць расправу над тымі, хто абараняў правы апанентаў улады. У выніку рэпрэсіўных мер уладаў, накіраваных супраць адвакатаў, якія толькі і могуць быць абаронцамі ў беларускіх судах, пагаршаецца і без таго беспрэцэндэнтны размах парушэння правоў чалавека на фоне падаўлення пратэстнай актыўнасці.

Праваабарончая супольнасць будзе праводзіць працу па інфармаванні аўтарытэтных міжнародных праваабарончых арганізацый аб сітуацыі, якая складваецца, і патрабаваць ад беларускіх уладаў выканання сваіх міжнародна-прававых абавязальніцтваў у сферы правоў чалавека, таму што ў сітуацыі, калі пад удар трапляе ўжо чацвёрты адвакат Марыі Калеснікавай, размовы пра выкананне ў дачыненні да яе права на абарону і працэдуры справядлівага судовага разбіральніцтва не можа ісці ў прынцыпе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства