viasna on patreon

Праваабаронца "Вясны": Вызваленыя пад хатні арышт застаюцца палітвязнямі

2020 2020-10-19T16:37:43+0300 2020-10-19T16:49:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/valentin_stefanovich_20201004_bur_tutby_phsl-8581-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11 кастрычніка з ізалятараў пачалі вызваляць палітычных зняволеных. Меры стрымання былі змененыя сямі палітвязням. Большасць з іх прысутнічалі на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у СІЗА КДБ 10 кастрычніка. Так, меры стрымання на хатні арышт былі змененыя адвакату Іллю Салею, паліттэхнолагу Віталю Шкляраву і медыятарцы Ліліі Уласавай. На дадзены момант вызвалены з СІЗА КДБ Юрый Васкрасенскі знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах. Супрацоўнікі PandaDoc Дзмітрый Рабцэвіч, Юлія Шардыка і Уладзіслаў Міхалап — пад падпіскай аб нявыездзе.

Умовы хатняга арышту трох палітзняволеных суправаджаюцца шэрагам абмежаванняў: ім нельга выходзіць на вуліцу, бачыцца нават з роднымі і сябрамі, карыстацца інтэрнэтам. Праваабаронцы «Вясны» заяўляюць, што пры такіх умовах утрыманне палітычных зняволеных пад хатнім арыштам разглядаецца як у месцы несвабоды. Таму Ілля Салей, Віталь Шкляраў і Лілія Уласава застаюцца ў статусе палітычных зняволеных.

Валянцін Стэфановіч. Фота: TUT.BY
Валянцін Стэфановіч. Фота: TUT.BY

«Улічваючы тыя сур'ёзныя і значныя абмежаванні, якія накладае на абвінавачаных такая мера стрымання як хатні арышт, Праваабарончы цэнтр «Вясна» працягвае разглядаць іх як палітычных зняволеных. Яны працягваюць знаходзіцца ва ўмовах строгай ізаляцыі, не маюць права пакідаць месца свайго жыхарства, абмежаваныя ў магчымасцях зносінаў з іншымі людзьмі, таму хатні арышт мы разглядаем як месца несвабоды. Паводле Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця «палітычны вязень» гэта дазваляе кваліфікаваць гэтых асобаў як палітвязняў. Па сутнасці, яны застаюцца ў закладніках», — тлумачыць пазіцыю «Вясны» праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

«У сувязі з гэтым мы яшчэ раз нагадваем беларускім уладам пра нашыя патрабаванні: неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць ў дачыненні да іх крымінальны пераслед. Выкананне гэтых патрабаванняў будзе азначаць менавіта вызваленне палітычных зняволеных у поўным сэнсе гэтага слова. І толькі пры выкананні гэтых умоваў можна казаць аб магчымасцях нейкага дыялога ўнутры краіны», — адзначае праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч.

Такім чынам, на дадзены момант у Беларусі 94 чалавекі прызнаныя палітычнымі зняволенымі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства