viasna on patreon

Юрыст Аляксей Лойка: "Ліст Чайчыца — гэта не што іншае, як узмацненне цэнзуры ў дачыненні да адвакатаў"

2020 2020-12-16T11:58:35+0300 2020-12-17T13:57:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lesha_loiko_viasna-6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрыст ПЦ "Вясна" Аляксей Лойка

Юрыст ПЦ "Вясна" Аляксей Лойка

Юрыст ПЦ "Вясна" Аляксей Лойка прааналізаваў дакумент – ліст старшыні Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Віктара Чайчыца, у якім ён "прапануе шэрагам тэрытарыяльных калегій пастаянна вывучаць публікацыі адвакатаў у сетцы Інтэрнэт, у тым ліку, на сваіх старонках у сацыяльных сетках, на прадмет іх адпаведнасці дзеючаму заканадаўству, пры неабходнасці аказваць дапамогу ў правільнай і прафесійнай падачы матэрыялаў па пытаннях адвакацкай дзейнасці". З поўным тэкстам ліста можна азнаёміцца ніжэй.

Што можа стаяць за гэтым лістом? Якія наступствы ён будзе мець для адвакацкай супольнасці? Як яго можна ацаніць з пункту гледжання стандарту свабоды выказвання меркавання і эфектыўнай абароны адвакатамі ў палітычна матываваных крымінальных справах у судах? Пра гэта разважае праваабаронца.

Па-першае, насцярожвае змест ліста. Яно напісана ў кантэксце, які перажывае наша краіна з пачатку выбарчай кампаніі па выбарах прэзідэнта: у гэты час брутальным чынам улады расправіліся з людзьмі, якія заявілі аб сваіх прэзідэнцкіх амбіцыях. Затым пасля 9-13 жніўня масавыя катаванні ўскалыхнулі ўвесь свет сваёй жорсткасцю і беспакаранасцю. Нагадаю, што па дадзены момант не ўзбуджана ніводнай крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў па фактах катаванняў, грамадскасць не ведае ні аднаго факту ўзбуджэння дысцыплінарнай вытворчасці ў дачыненні да прадстаўнікоў судзейскага корпуса, якія «адпраўлялі правасуддзе» ў падвале гестапа на Акрэсціна.

Адбылася прэзентацыя даклада «Беларусь, жнівень 2020: "правасуддзе" для пратэстоўцаў»

Ён асвятляе парушэнні стандартаў справядлівага судовага разбіральніцтва над ўдзельнікамі мірных дэманстрацый супраць фальсіфікацый вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

Па-другое, давайце не будзем забываць пра тое, што кожны дзень праваабаронцы манітораць сотні адміністрацыйных, дзясяткі крымінальных спраў у дачыненні да апанентаў улады. Яны адкрыта заявілі сваю нязгоду з фальсіфікацыямі выбараў і злачынствамі супраць бяспекі чалавецтва з боку нелегітымнай улады, выказалі салідарнасць з палітычнымі зняволенымі. У публічнай прасторы з'яўляюцца выказванні генпракурора аб тым, што па дадзенай катэгорыі крымінальных спраў аб парушэнні грамадскага парадку пракуроры настроены браць фігурантаў адразу пад варту, запытваць самыя суровыя і максімальныя віды пакарання ў судах. У такім жа духу напісаны ліст кіраўніка БРКА. З улікам такой пазіцыі БРКА, эфектыўнай абароны фігурантаў крымінальных спраў мы не зможам убачыць у прынцыпе. Сёння кіраўніцтва адвакатуры ідзе ва ўнісон з праваахоўнымі органамі, легітымнасць дзейнасці якіх пастаўлена грамадствам пад сумнеў. Такім чынам, кіраўніцтва БРКА фактычна забараняе даваць ацэнку злачыннай бяздзейнасці праваахоўных органаў, дэвальваванню стандарту даказанасці ў здзяйсненні злачынства, парушэння прэзумпцыі невінаватасці і прынцыпаў крымінальнай адказнасці.

Па-трэцяе, заклік кіраўніка БРКА адсочваць публікацыі адвакатаў у сацыяльных сетках і СМІ – гэта прамое ўмяшальніцтва ў свабоду выказвання меркавання адвакатаў, таму што яго змест, кіраўніцтва да дзеяння, аказвае паралізуючы і скавальны эфект на ўсю адвакацкую супольнасць. Пасля гэтага ліста, мэтай якога з'яўляецца "закрыць раты" адвакатам, скароціцца колькасць ахвочых выказацца на грамадска значную тэматыку, якая на вуснах цяпер у кожнага грамадзяніна ў сувязі з тым, што адбываецца самаўпраўнасцю нелегітымных уладаў. Фактычна ліст кіраўніка БРКА – гэта спроба спынення дыскусіі ў прафесійнай супольнасці аб грамадска значных праблемах і фактах.

Адкрытая рэзалюцыя ў падтрымку адвакатаў Беларусі

Вынікам дыскусіі "Правы адвакатаў: беларускі сцэнар", якая прайшла ў онлайн-фармаце 14 лістапада, стала адкрытая рэзалюцыя, якая змяшчае заклік перашкодзіць парушэнню правоў адвакатаў у Беларусі.

Па-чацвёртае, выклікае трывогу, што кіраўнік БРКА заклікае "стукаць і даносіць" на кожнага адваката, які выкарыстоўвае публічную прастору для крытыкі таго, што адбываецца ў Беларусі пасля 9 жніўня. Хоць з боку кіраўніка БРКА было б больш лагічна пачуць заклік да карпаратыўнай салідарнасці ў адвакацкай супольнасці ў сувязі з апошнімі падзеямі. Падставай да падобных заклікаў маглі стаць і масавыя парушэнні правоў адвакатаў і правоў іх кліентаў на абарону, і нядопуск адвакатаў да падабаронных у ізалятарах, і адвольнае затрыманне абаронцы Марыі Калеснікавай Людмілы Казак і абуральна незаконнае прыцягненне яе да адміністрацыйнай адказнасці, і пазбаўленне ліцэнзіі абаронцы палітвязняў Марыі Калеснікавай і Віктара Бабарыка Аляксандра Пыльчанкі... Заклік кіраўніцтва да таго, каб "аказваць дапамогу ў правільнай і прафесійнай падачы матэрыялаў па пытаннях адвакацкай дзейнасці" — гэта не што іншае, як узмацненне  цэнзуры ў дачыненні да адвакатаў, якія праз публічную прастору адстойваюць грамадскі інтарэс, абараняюць ідэалы права і каштоўнасці правоў чалавека.

Юрыст Аляксей Лойка: "Ліст Чайчыца — гэта не што іншае, як узмацненне цэнзуры ў дачыненні да адвакатаў"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства