viasna on patreon

Адкрытая рэзалюцыя ў падтрымку адвакатаў Беларусі

2020 2020-11-26T17:54:20+0300 2023-06-17T15:33:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/advokat.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вынікам дыскусіі "Правы адвакатаў: беларускі сцэнар", якая прайшла ў онлайн-фармаце 14 лістапада, стала адкрытая рэзалюцыя, якая змяшчае заклік перашкодзіць парушэнню правоў адвакатаў у Беларусі.

Рэзалюцыя звернутая да ўладаў Беларусі, Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў, Спецыяльнага дакладчыка ААН, Арганізацыі па забеспячэнні бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе і да сусветнай супольнасці ў цэлым.

Праект дакумента быў прапанаваны прадстаўніком Камітэта абароны адвакатаў Андрэем Федарковым і дапрацаваны спікерамі мерапрыемства. Рэзалюцыю ўжо падпісалі некаторыя праваабарончыя арганізацыі, сярод якіх Праваабарончы цэнтр "Вясна" (Беларусь), Маскоўская Хельсінкская Група (Расія), Хельсінкскі Фонд па правах чалавека (Польшча), Lawyers for Lawyers (Вялікабрытанія).

Атакі на абарону. Што такое "дыктатура закона" на чале з Лукашэнкам

Інтэрнэт-праект "Голас адваката", які аб'ядноўвае частку расійскай адвакатуры, актыўна займаецца ў тым ліку праваабарончай дзейнасцю, сумесна з Маскоўскай Хельсінкскай групай правёў дыстанцыйную канферэнцыю на тэму становішча калегаў у Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства