Навіны на тэму: валанцёры
28.12.2020 Праваабаронца Марфа Рабкова з турмы: Змагу перадаваць лепшыя перадачы, але спадзяюся, што гэта больш не спатрэбіцца
Як праводзіць свой дзень праваабаронца ў турме, з кім сядзіць у камеры, якія ёсць цікавосткі па перадачам на “Валадарку” — распавядае Марфа Рабкова ў сваім ранішнім лісце з следчага ізалятара №1.
25.12.2020 Голас Марфы ў падкасце "Вясна прыйдзе". Выпуск прысвечаны праваабаронцы "Вясны" і палітзняволенай Марыі Рабковай
Марыя Рабкова ўжо тры месяцы знаходзіцца ў СІЗА№1. Яе чакаюць муж Вадзім Жаромскі, валанцёры, а таксама яе каты. Як ёй сядзіцца ў СІЗА? Ці даходзяць лісты? У 16-м выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" мы пачуем таксама і голас Марфы — з тых інтэрв'ю, якія яна паспела даць да свайго зняволення.
28.11.2020 СІЗА №6, перадачы, сваякі і аўтазакі, якія прыбываюць у чацвер — Едзем у Баранавічы з падкастам "Вясна прыйдзе"
У СІЗА№6 горада Баранавічы з кастрычніка сталі перавозіць затрыманых на мінскіх маршах — тых, каму уже не хапае месца на Акрэсціна. Мы з'ездзілі ў Баранавічы 29 кастрычніка — тады супалі адразу тры чацвяргі: адзіны ў тыдзень дзень прыёму на Акрэсціна, перавозка затрыманых у Баранавічы, адзіны (на той момант) дзень перадачы перадач у СІЗА№6.
21.11.2020 Amnesty International абвясціла "Марафон лістоў" у падтрымку Марфы Рабковай
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International абвясціла акцыю "Марафон лістоў" у падтрымку праваабаронцы "Вясны", палітычнай зняволенай і вязніцы сумлення Марфы Рабковай.
20.11.2020 Марфа Рабкова з СІЗА: "Справу збіраюцца перадаваць у суд да Новага года"
Праваабаронцы, каардынатарцы Валанцёрскай службы "Вясны" Марфе Рабковай працягнулі меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай яшчэ на адзін месяц. Яна застаецца ў СІЗА-1 на Валадарскага.
17.11.2020 З-за паказанняў сведкі-міліцыянта справу валанцёра "Вясны" адправілі на дапрацоўку
У судзе Маскоўскага раёна Мінска адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы валанцёра “Вясны”, назіральніка за судовымі пасяджэннямі Аляксандра Паплаўскага.
06.11.2020 Праца ў рэжыме нон-стоп. Справаздача за тры месяцы ад Грамадскай прыёмнай "Вясны"
Грамадская прыёмная Праваабарончага цэнтра "Вясна" ў Мінску ўжо тры месяцы працуе па новым графіку: кожны дзень, без выхадных і святаў, з 9.00 да 21.00 (а часам і даўжэй), а ў дні масавых затрыманняў - і да 5-й раніцы. Юрысты прыёмнай падрыхтавалі справаздачу аб праведзенай працы за гэты перыяд.
06.11.2020 Арыштавалі валанцёрку "Вясны", затрыманую вечарам каля дома Ніны Багінскай
Вечарам 6 лістапада, калі ў кватэру Ніны Багінскай уварваліся людзі без апазнавальных знакаў для правядзення “следчых эксперыментаў” і ператрусу, да двара дома актывісткі сталі падыходзіць неабыякавыя людзі.
14.10.2020 "Трэба працягваць змагацца за правы палітвязняў". Фільм пра праваабаронцу Марфу Рабкову
Прайшоў амаль месяц з моманту затрымання праваабаронцы "Вясны", каардынатаркі Валанцёрскай службы арганізацыі Марфы Рабковай. Яна была затрымана 17 верасня і змешчаная пад варту. Марфе прад'явілі абвінавачванне па ч.3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках). Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала яе палітычнай зняволенай, а Amnesty International — вязнем сумлення.
13.10.2020 Праваабаронцы патрабуюць спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да валанцёра "Вясны" Андрэя Чапюка
Заява Рады ПЦ “Вясна” ў сувязі з затрыманнем валанцёра ПЦ “Вясна” Андрэя Чапюка.
02.10.2020 "Вясна" шукае валанцёраў для назірання за судамі
Праваабарончы цэнтр “Вясна” шукае валанцёраў і валанцёрак для назірання за судовымі працэсамі па адміністрацыйных і крымінальных справах.
23.09.2020 "Думаю, з-за яе працы ў «Весне»". Муж — пра затрыманне праваабаронцы Марфы Рабковай
На мінулым тыдні ў Мінску ў рамках крымінальнай справы паводле ч. 3 арт. 293 КК РБ (навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне такой дзейнасці) затрымалі Марфу Рабкову — каардынатарку Валанцёрскай службы пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтра "Вясна". Цяпер дзяўчына знаходзіцца ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага. Па словах яе мужа, Вадзіма Жаромскага, абвінавачванне жонцы пакуль не прад'яўлена.
21.09.2020 "Хутка іх усіх закрыем, проста час не прыйшоў". Валанцёр "Вясны" – пра тое, як стаў фігурантам справы "аб масавых беспарадках"
Павел Гарбуз распавёў, чаму ім зацікавіліся праваахоўнікі, якое дачыненне гэта мае да "Вясны" і з якімі цяжкасцямі за час яго ўтрымання пад вартай сутыкнулася яго сям'я.
19.09.2020 Праваабаронцу "Вясны" Марфу Рабкову перавялі на "Валадарку"
Каардынатарку Валанцёрскай службы "Вясны" Марфу Рабкову, якая знаходзіцца ў статусе падазраванай па ч.3 арт.293 Крымінальнага кодэкса, перавялі ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.
04.09.2020 Валанцёра "Вясны" перавялі па справе аб масавых беспарадках на "Валадарку"
Валанцёру "Вясны" Паўлу Гарбузу, якога падазраюць у арганізацыі масавых беспарадкаў у Мінску 9-12 жніўня, працягнулі тэрмін затрымання да 10 сутак і перавялі ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскай. Ён знаходзіцца ў статусе падазраванага па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса.