Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Каментар эксперта: З калоніі 21 ліпеня 2023 года выйшаў гомельскі палітзняволны праваабаронца Леанід Судаленка.
“Нам не хапала яго мудрасці і досведу”, — каментуюць Алена Маслюкова (праваабаронца са Светлагорска) і Марыя Тарасенка, якую абараняў сам Леанід.
Падзея: Праваабарончы цэнтр “Вясна” стаў лаўрэатам прэміі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у галіне правоў чалавека за 2023 год. Чаму гэтая прэмія прэстыжная — распавядае прадстаўнік “Вясны” Канстанцін Старадубец.
Каментар: У Беларусі заблакавалі сайт анлайн-бібліятэкі Kamunikat.org. Сітуацыю каментуе яе стваральнік Яраслаў Іванюк.
Асоба: Пражыць амаль два гады без пашпарту — як гэта? Так здарылася з прадстаўніцай Валанцёрскай службы праваабарончага цэнтра “Вясна” Любоўю Ланінай. Падчас ператрусу 14 ліпеня 2021 года сілавікі забралі ў дзяўчыны пашпарт, а сама яна ўцякла за мяжу. У рубрыцы яна дзеліцца сваім досведам:
“Адчуванне, што ты крыху ніхто”.