viasna on patreon

Праваабаронца: "На валанцёрскай працы трымаецца дапамога іншым людзям"

2023 2023-12-05T21:14:22+0300 2023-12-05T21:16:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lanina_lubou.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 5 снежня, ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень валанцёрства. Значную ролю валанцёрскі рух адыграў у Беларусі ў 2020 годзе, праз што многія валанцёры і валанцёркі патрапілі пад рэпрэсіі. Праз гэта за кратамі апынуліся і двое валанцёраў-вясноўцаў — Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк. Яны былі затрыманыя ў 2020 годзе, а пазней асуджаныя на вялікія тэрміны. Але, негледзячы на многія выклікі, валанцёры не спыняюцца ў сваёй дабрачыннасці і салідарнасці. У тым ліку валанцёры "Вясны" працягваюць прасоўваць правы чалавека ў грамадстве і стаяць на іх абароне. Прадстаўніца Валанцёрскай службы "Вясны" Любоў Ланіна павіншавала валанцёраў і валанцёрак са святам.

Любоў Ланіна
Любоў Ланіна

"Я віншую валанцёраў і валанцёрак "Вясны" з Міжнародным днём валанцёрства! Віншую ўсіх, хто будаваў Валанцёрскую службу ў далёкім 2012 годзе і далучаўся да нас з цягам часа. Я віншую ўсіх тых, хто прыйшоў у валанцёрства ў 2020 годзе і канешне тых, хто з намі цяпер.

Дзякуючы валанцёрам_кам сталі магчымы тысячныя фіксацыі рэпрэсій, назіранні за сходамі, судамі і выбарамі. Валанцёры_кі дапамаглі сотням людзей абараніць свае правы. І гэта далёка не ўсё! На валанцёрскай працы трымаецца дапамога іншым людзям. Я бясконца ўдзячна за гэта.

У Беларусі ў 2019 і 2020 гадах мы бачылі асаблівы рост валанцёрскага руху, які мы бачам і цяпер. Тады мы даказалі, што валанцёрскімі намаганнямі мы можам дасягнуць немагчымага! Я жадаю вам усім бараніць сябе, сваё добрая псіхалагічнае самаадчуванне, клапаціцца пра здаровы сон і не даходзіць да выгарання.

З днём валанцёрства!"

Таксама павіншуйце Марфу і Андрэя:
ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова
ПК № 22, 225295, Брэсцкая вобласць, Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Андрэй Сяргеевіч Чапюк

Цікавыя матэрыялы "Вясны" пра валанцёраў_к:

izaliatar2.jpeg

Бясконцая ноч і згубленыя кросы. Маналог валанцёркі з-пад Акрэсціна — у падкасце "Вясна прыйдзе"

У новым выпуску падкаста “Вясна прыйдзе” мінчанка ўспамінае пра час, праведзены пад Акрэсціна – у жніўні 2020-га. Там яна шукала свайго затрыманага хлопца.

Каардынатарка валанцёраў: "Эмацыйная хваля захліснула кожнага, у каго ёсць душа і сэрца. Я толькі накіроўваю гэтую энергію"

Каардынатарка Службы Марфа Рабкова распавяла, як прыйшла ў арганізацыю, на што былі накіраваныя намаганні ў перыяд выбарчай кампаніі і якія перспектывы Валанцёрскай службы яна бачыць у будучыні.

"Хутка іх усіх закрыем, проста час не прыйшоў". Валанцёр "Вясны" – пра тое, як стаў фігурантам справы "аб масавых беспарадках"

Павел распавёў, чаму ім зацікавіліся праваахоўнікі, якое дачыненне гэта мае да "Вясны", і з якімі цяжкасцямі за час яго ўтрымання пад вартай сутыкнулася яго сям'я.

Грамадзянскі кантроль у Беларусі: гісторыя, лічбы, факты

Пра тое, як і чаму ўзнік грамадзянскі кантроль, з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца назіральнікі – ў матэрыяле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства