viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2022 2022-12-06T16:19:56+0300 2022-12-07T10:38:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

 Анонс праграмы на 6 снежня:

Падзея: Міжнародны дзень валанцёра адзначыўся 5 снежня. Навошта быць валанцёрам, што можна рабіць і як змянілася валанцёрства ў “Вясне” апошнім часам — адказвае прадстаўніца Валанцёрскай службы “Вясны” Любоў.

Каментар: Набліжаецца цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі, але яе лаўрэат Алеcь Бяляцкі туды трапіць не зможа. Пра гэта ды не толькі — у размове з жонкай палітзняволенага праваабаронцы Наталляй Пінчук.

Асоба: Служыў паніхіду па Бандарэнку і трымаў галадоўку. Уладзіслаў Багамольнікаў — святар за кратамі.

Па-за межамі: У Беларускім Моладзевым хабе можна пабачыць выставу "Minsk antizoo. Red mark", прысвечаную палітзняволеным жанчынам. А таксама далучыцца да ініцыятывы “Напішы ліст палітвязню”. Нядаўна гэты праект адзначыў сваю гадавіну.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства