Абсерваторыя выказвае наздвычайную занепакоенасць крымінальным пераследам Марфы Рабковай

2020 2020-09-18T16:45:55+0300 2020-09-18T17:29:38+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/observatory_omct_fidh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрства Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) і FIDH, выступіла з тэрміновай заявай, у якой просіць ўмяшацца ў сітуацыю з крымінальным пераследам праваабаронцы Марфы Рабковай.

Затрыманне і крымінальная справа супраць Марфы  Рабковай — гэта помста за яе законную праваабарончую дзейнасць, у прыватнасці, у сувязі з працай з валанцёрамі па дапамозе ахвярам міліцэйскага гвалту. Яна таксама займалася назіраннем за мірнымі сходамі, прымала актыўны ўдзел у кампаніі незалежнага маніторынгу выбараў “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, а таксама ўдзельнічала ў дакументаванні доказаў катаванняў і іншага бесчалавечнага абыходжання з затрыманымі пратэстоўцамі.

Акрамя таго, Абсерваторыя асцерагаецца, што яе арышт з'яўляецца помстай за працу ўсяго ПЦ “Вясна” ў кантэксце жорсткіх рэпрэсій у паслявыбарчы перыяд, і што іншыя актывісты “Вясны” могуць стаць ахвярамі пераследу.

Абсерваторыя заклікае беларускія ўлады пры любых абставінах гарантаваць фізічную і псіхалагічую недатыкальнасць Марфы Рабковай і неадкладна і безумоўна вызваліць яе.

Затрымана каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова

Увечары 17 верасня ў Мінску была затрымана каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова. Разам з ёй быў затрыманы яе муж Вадзім Жаромскі. Праз некалькі гадзін яго адпусцілі.

Рукі прэч ад Марфы, рукі прэч ад "Вясны"!

Заява Рады ПЦ “Вясна” ў сувязі з затрыманнем Марфы Рабковай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства