viasna on patreon

Затрымана каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова Дапоўнена

2020 2020-09-18T04:44:00+0300 2020-09-18T12:51:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/marfa_7889.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова. Фота Spring96.org

Каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова. Фота Spring96.org

Увечары 17 верасня ў Мінску была затрымана каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова. Разам з ёй быў затрыманы яе муж Вадзім Жаромскі. Праз некалькі гадзін яго адпусцілі.

Прыкладна каля 9 гадзін вечара Марфа і Вадзім вярталіся дамоў па вуліцы Ціміразева. Пасярэдзіне вуліцы спыніліся некалькі бусаў, адтуль выбеглі людзі і паклалі іх тварам у асфальт. Ім паведамілі, што затрымалі іх у межах крымінальнай справы па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне такой дзейнасці). Затрыманне праводзілі супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю (ГУБАЗіК).

Марфа і Вадзіма пасадзілі ў розныя мікрааўтобусы, Вадзіма павезлі ў кватэру на ператрус. Падчас ператрусу была вынята тэхніка, асабістыя рэчы, грошы на вучобу. Пасля гэтага Вадзіма павезлі на допыт у ГУБАЗіК, вадзілі па калідорах з мехам на галаве. Пагражалі, што павязуць у ізалятар часовага ўтрымання, але раптам адпусцілі, сказаўшы, што на наступны дзень у яго адбудзецца допыт. Марфа Рабкова дагэтуль затрымана. Дзе яна дакладна - ці яшчэ ў будынку ГУБАЗіК, ці яе перавялі ў іЧУ - дагэтуль невядома.

Дапоўнена: Днём 18 верасня стала вядома, што Марфа знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання на вул. Акрэсціна. Крымінальную справу вядзе Упраўленне следчага камітэту па Мінску.

Рукі прэч ад Марфы, рукі прэч ад "Вясны"!

Заява Рады ПЦ “Вясна” ў сувязі з затрыманнем Марфы Рабковай.

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства