Нявеста палітвязня Фурманова, якая галадала каля СІЗА, сышла па просьбе міліцыі

2020 2020-08-04T15:27:47+0300 2020-08-04T15:27:48+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/golodovka_90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да нявесты палітвязня Змітра Фурманова, якога затрымалі два месяцы таму ў Гродне падчас пікету па зборы подпісаў, галадаючай у СІЗА № 1 на Валадарскага, прыйшлі міліцыянты. Разам з дзяўчынай там знаходзілася і група падтрымкі. Супрацоўнікі міліцыі сказалі прысутным, што галадоўка і падтрымка — гэта несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. Вольга і група падтрымкі вырашылі сысці, піша tut.by.

Галадоўка пад сценамі СІЗА. Фота: spring96.org
Галадоўка пад сценамі СІЗА. Фота: spring96.org

"Нам сказалі, што мы ўжо тут доўга знаходзімся і ўсё гэта выглядае як пікет. Збіраем рэчы, вырашылі сыходзіць. Раздаем тое, што людзі прынеслі. Галадоўку спыняю. Баюся, калі будуць хапаць [міліцыянты] — то не толькі мяне. Не вельмі хочацца падстаўляць хлопчыкаў і дзяўчынак, якія прыйшлі падтрымаць", — кажа Вольга. 

Галадоўка пад сценамі СІЗА. Фота: spring96.org
Галадоўка пад сценамі СІЗА. Фота: spring96.org

Яна распавядае, што зараз адчувае сябе не вельмі добра. Ёсць слабасць, бо дзяўчына галадае з 26 ліпеня.

Нагадаем, увечары 29 ліпеня пад будынкам СІЗА №1 у Мінску, быў затрыманы актывіст "Моладзевага блока" Пётр Маркелаў, які, як і іншыя, прыйшоў падтрымаць Вольгу Каракіну. Цэлыя суткі розныя ведамствы Беларусі адмаўляліся прадастаўляць бацькам і сябрам Пятра Маркелава яго месцазнаходжанне і прычыны затрымання. І толькі ўвечары 30 ліпеня стала вядома, што Пятра Маркелава таемна асудзілі на 12 сутак арышту нібыта за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах па ч. 3 арт. 23. 34 КаАП. Верагодна, актывіста пакаралі менавіта за сход каля сцен СІЗА. Адразу Пятра Маркелава адправілі адбываць пакаранне ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ў Мінску, але 4 жніўня стала вядома, што яго перавялі ў жодзінскае СІЗА.

Сваякі Дзмітрыя Фурманава абвясцілі галадоўку

Сваякі палітвязня Дзмітрыя Фурманава – маці Вольга Фурманава і яго дзяўчына Вольга Каракіна – абвясцілі бестэрміновую галадоўку каля будынку СІЗА№1, што на вуліцы Валадарскага ў Мінску.

Палітвязня Дзмітрыя Фурманава, сваякі якога галадаюць каля СІЗА, перавялі ў Жодзіна

На падставе рашэння следчага палітычнага зняволенага Дзмітрыя Фурманава перавялі з мінскага СІЗА-1 у следчы ізалятар у Жодзіна. Пра гэта бацькам Фурманава паведамілі ў СІЗА-1.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства