Алесь Круткін арыштаваны на 15 сутак за ўдзел у акцыі за незалежнасць Дапоўнена

2020 2020-01-29T10:30:00+0300 2020-01-29T10:40:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/krutkin-ales-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Круткін. Фота са старонкі ў фэйсбуку.

Алесь Круткін. Фота са старонкі ў фэйсбуку.

У панядзелак 27 студзеня супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух актывістаў грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь". Алеся Круткіна і Наталлю Спірыдонаву даставілі ў РАУС Кастрычніцкага раёна Віцебска, дзе абвінавацілі ў расклейцы ўлётак, якія з'явіліся раней у цэнтры горада.

Як паведаміла Наталля Спірыдонава, на іх склалі пратаколы па артыкуле 17.1 КаАП. Пасля складання пратаколу ў Кастрычніцкім РАУС актывістку адвезлі ў Першамайскі РАУС, дзе на яе быў складзены другі пратакол па артыкуле 21.14 КаАП.

Наталлю Спірыдонаву вызвалілі праз тры гадзіны пад падпіску ў сувязі з тым, што ў яе на ўтрыманні знаходзіцца маці-інвалід. Алесь Круткін пасля афармлення пратакола адпраўлены ў ІЧУ да суда. Пратакол па 17.1 КаАП быў складзены старэйшым інспектарам Кастрычніцкага РАУС маёрам міліцыі Юрыем Васіленкам. Пратакол па 21.14 КаАП склаў старшы ўчастковы, маёр міліцыі Уладзмір Казлоўскі. 

На наступны дзень, 28 студзеня, у судзе Кастрычніцкага раёна горада павінны былі прайсці суды над актывістамі, паведамляе "Еўрапейская Беларусь". Да пачатку судовых пасяджэнняў актывістамі былі заяўленыя хадайніцтвы: Наталля Спірыдонава хадайнічала аб перакваліфікацыі артыкула 17.1 КоАП на 21.14.2 КаАП, Алесь Круткін - пра адваката. Абодва хадайніцтвы задаволеныя. У выніку абодва судовыя паседжаньні былі перанесены.

Наталлю Спірыдонаву аштрафавалі за пікет і пачалі судзіць за расклейванне налепак

28 студзеня ў судзе Чыгуначнага раёну Віцебску актывістку «Еўрапейскай Беларусі» Наталлю Спірыдонаву аштрафавалі на 25 базавых велічынь за ўдзел у снежаньскім антыінтэграцыйным пікеце на плошчы Перамогі. У гэты ж дзень у судзе Кастрычніцкага раёну яна разам з полацкім актывістам Алесем Круткіным стала фігуранткай іншай адміністрацыйнай справы.

Пасля гэтага актывістаў даставілі ў РАУС Кастрычніцкага раёна Віцебска. Наталлі Спірыдонавай ўручылі позву, а Алеся Круткіна вязуць у Полацк, дзе яго чакае суд за ўдзел у акцыі ў Мінску 20 снежня.

Увечары 28 студзеня стала вядома, што Алесь Круткін атрымаў 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі ў падтрымку незалежнасці 20 снежня. Суд прайшоў у судзе Полацкага раёна ў закрытым рэжыме, паведамляе "Еўрапейская Беларусь". 


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства