viasna on patreon

Больш за 40 працэсаў. У Беларусі працягваюцца суды над удзельнікамі акцый за незалежнасць Фота Дапоўнена

2020 2020-01-09T09:15:41+0300 2020-01-09T16:15:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/barshch_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Шэсце супраць інтэграцыі з Расеяй па праспекце Незалежнасці ў Мінску, 7 снежня. Фота:
Шэсце супраць інтэграцыі з Расеяй па праспекце Незалежнасці ў Мінску, 7 снежня. Фота: "Радыё Свабода"

Дзявятага студзеня ў Мінску і іншых гарадах краіны працягваюцца суды над удзельнікамі акцый у падтрымку незалежнасці, якія прайшлі 7, 8, 20 і 21 снежня мінулага года. На гэты дзень запланавана больш за 30 судоў па па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах). 

Акцыі за незалежнасць Беларусі: афіша судоў на 8-10 студзеня

Каго яшчэ чакаюць суды за снежаньскія антыінтэграцыйныя акцыі? "Вясна" падрыхтавала расклад судоў на 8-10 студзеня.

Каго судзяць 9 студзеня?

Суд Партызанскага раёна г. Мінска

  • палітык Вячаслаў Сіўчык: 9:00 (каб. 4171), ч.3 арт. 23.34 КаАП; Суддзя - Наталля Дзядкова; У пасяджэнні аб'яўлены перапынак.
  • Аляксей Марачкін: 09:10, ч. 1 арт. 23.34 КаАП; Суддзя - Барысёнак. Вынік - 30 базавых велічынь (810 рублёў).
  • палітык Ігар Барысаў: 09:30, ч. 1 арт. 23.34 КаАП. Суддзя - Наталля Дзядкова; Вынік - 15 базавых велічынь (405 рублёў).

Суд Ленінскага раёна г. Мінска

  • Працяг суда над Наталляй Ладуцькай: 10:00, ч. 1 арт. 23.34 КаАП, суддзя Юлія Шут; Вынік - 25 базавых велічынь (675 рублёў).
  • Працяг суда над Барысам Дуброўскім: 10:00 (каб. 33), ч.1 арт. 23.34 КаАП, суддзя Аляксей Кісляк; Вынік - 20 базавых велічынь (540 рублёў).
  • Працяг суда над Андрэем Кудзікам: 10.00, ч. 1 арт. 23.34 КаАП, суддзя Т. Шоцік. Справа вернута на дапрацоўку.
  • Працяг суда над Барысам Анікеевым: 12:00 (каб. 3134), ч.1 арт. 23.34 КаАП; суддзя Аляксей Кісляк; Вынік - 30 базавых велічынь (810 рублёў).
  • Уладзімір Някляеў: 12:00, ч. 1 арт. 23.34 КаАП, суддзя Т. Шоцік. Судзяць за ўдзел у акцыі 7 снежня. Вынік - 30 базавых велічынь (810 рублёў).
  • Працяг суда над актывісткай Ганнай Шапуцькай: суддзя Юлія Шут; Вынік - 25 базавых велічынь (675 рублёў).
  • Працяг суда над Віктарам Кавальковым (айцом Вікенціем): 14:15, арт. 23.34 КаАП, суддзя Аляксей Кісляк; Судзяць Кавалькова за ўдзел у акцыі 8 снежня. Святар заявіў адвод суддзі, бо той не адказаў на яго пытанне наконт таго, ці ахрышчаны ён. Адвод адхілілі, працэс працягнуўся. Спачатку апыталі Віктара Кавалькова.

Суддзя Кісляк: вядома Вам было, што мітынг несанкцыянаваны?
Кавалькоў: Я з'яўляюся святаром і прыходу прапаведаваць там, дзе ёсць людзі.
Суддзя: Вы выкрыквалі лозунгі?
Кавалькоў: Ну так, "Жыве Беларусь!" - што тут кепскага? У гімне ж напісана "Вечна жыві і квітней Беларусь".

Затым апыталі сведку-амапаўца Уладзіміра Шайко. Ён пацвердзіў, што ў Кавалькова быў гукаўзмацняльнік і што той выкрыкваў лозунгі. Вынік - 50 базавых велічынь (1350 рублёў).


Суд Фрунзенскага раёна г. Мінска

  • Анатоль Лябедзька: 10:00 (каб. 140), ч.1 арт. 23.34 КаАП; Вынік - 30 базавых велічынь (810 рублёў).
  • Андрэй Шыпулін: 10:00,ч. 1 арт. 23.34 КаАП.
  • блогер Мікалай Маслоўскі: 10:00 (каб. 138), ч.1 арт. 23.34 КаАП; Разгляд справы працягнецца 15 студзеня ў 14.10.
  • журналіст і актывіст Мікалай Дзядок: 10:00, ч. 3 арт. 23.34 КаАП.

Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска

  • Працяг суда над Максімам Урбановічам: 9:15, арт. 23.34 КаАП, суддзя Валерый Есьман. Актывіст да 11 студзеня адбывае пакаранне (15 сутак арышту) за акцыю пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй 7 снежня; Вынік - 50 базавых велічынь (1350 рублёў).
  • Працяг суда над Максімам Урбановічам: 9:30, арт. 23.34 КаАП, суддзя Таццяна Акавітая; Вынік - 50 базавых велічынь (1350 рублёў).

Ці законна судзіць тых, хто цяпер "на сутках" у ЦІПе?

Ці законна разглядаць справы ў адсутнасці тых, хто зараз адбывае адміністрацыйныя арышты ў ЦІП? Адказвае юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка.

  • Працяг суда над Андрэем Хранковым: 9:15, ч. 3 арт. 23.34 КаАП, суддзя Таццяна Акавітая; Вынік - 50 базавых велічынь (1350 рублёў).
  • Працяг суда над Андрэем Хранковым: 9.45, арт. 23.34 КаАП,суддзя Валерый Есьман; Вынік - 50 базавых велічынь (1350 рублёў).
  • Працяг суда над Аленай Янушкоўскай: 9:15, арт. 23.34 КаАП, суддзя Юлія Густыр; Вынік - 30 базавых велічынь (810 рублёў).
  • Працяг суда над Аленай Янушкоўскай: 9:30, арт. 23.34 КаАП, суддзя Валеры Есьман; Вынік - 30 базавых велічынь (810 рублёў).
  • Працяг суда над Мікалаем Казловым: першая палова дня (час удакладняецца), суддзя Іван Касцян; Вынік - 50 базавых велічынь (1350 рублёў).
  • Працяг суданад Андрэем Шарэндай: 9:50, ч. 3 арт. 23.34 КаАП, суддзя Юлія Густыр; Вынік - 50 базавых велічынь (1350 рублёў).
  • Працяг суда над Аляксеем Сюдаком: 9:30, арт. 23.34 КаАП, суддзя Юлія Густыр; Аляксей на пасяджэнне адсутнічаў. Вынік - 30 базавых велічынь (810 рублёў).
  • Працяг суда над Юрыем Татурам: суддзя Іван Касцян; Татур быў уведамлены пра суд праз смс, аднак на працэс не прыйшоў. Вынік - 30 базавых велічынь (810 рублёў).
  • Лявон Баршчэўскі: 10.00,  ч. 1 арт. 23.34 КаАП, суддзя Таццяна Акавітая; Баршчэўскі хадайнічаў аб вядзенні працэсу на беларускай мове. Хадайніцтва задаволена. Таксама ён абураны тым, што ў пратаколе пазначана, што ў яго сярэдняя адукацыя, а не вышэйшая, як тое ёсць на самой справе. Сведкі па справе - Сянько і Мяжон. У выніку справу адправілі на дапрацоўку.
barshch_sud.jpg
Лявон Баршчэўскі ў судзе

  • Яўген Батура: 10:00 (каб. 405), ч. 3 арт. 23.34 КаАП; Суддзя -  Юлія Густыр; Вынік - 50 базавых велічынь (1350 рублёў).
sud09012020.jpg
Яўген Батура, журналістка Дзіяна Серадзюк, актывіст Арамаіс Міракян і праваабаронцы "Вясны" Андрэй Палуда і Алесь Бяляцкі

  • Алена Талстая: 10:30 (каб. 202), ч. 3 арт. 23.34 КаАП; Суддзя - Іван Касцян. Вынік - 50 базавых велічынь (1350 рублёў).
  • Ігар Краўчанка: 10:30, ч. 1 арт. 23.34 КаАП; Суддзя - Валерый Есьман. На Краўчанку складзены пратакол за ўдзел у акцыі 20 снежня. Сведка - супрацоўнік АМАП Максім Палякоў. Вынік - 30 базавых велічынь (810 рублёў).
  • Павел Севярынец: 11:30, ч. 3 арт. 23.34 КаАП; Суддзя - Іван Касцян. Сам Павел адбывае 15-суткавы арышт у ЦІП на вул. Акрэсціна. У сувязі з немагчымасцю яўкі суд разглядаў справу ў адсутнасць Севярынца. Севярынца судзяць за заклікі на акцыі 8 снежня да ўдзелу ў новай акцыі 20 снежня. Вынік -  50 базавых велічынь (1350 рублёў).
  • Працяг суда над мовазнаўцам Пятром Садоўскім: 12:00, ч. 1 арт. 23.34 КаАП, суддзя Юлія Густыр (каб. 309); Сведка Кавальчук пакуль не з'явіўся. Перапынак да 12.45. Справа адпраўлена на дапрацоўку. 
  • Працяг суда над мовазнаўцам Пятром Садоўскім: 12:15, ч. 1 арт. 23.34 КаАП, суддзя Іван Касцян; Вынік - 30 базавых велічынь (810 рублёў).
sadouski2020.jpg
Пётр Садоўскі

Суд Кастрычніцкага раёна г. Мінска

  • Віталь Трыгубаў: 9:15, ч. 3 арт. 23.34 КаАП, суддзя Е. Жывіца; Вынік - 50 б.в. (1350 рублёў).
  • Валерый Бычкоўскі: 09:15, ч. 3 арт. 23.34 КаАП, Суддзя - А. Рудэнка.
  • Віталь Трыгубаў: 10:00, ч. 3 арт. 23.34 КаАП, суддзя О. Няборская; Вынік - 25 б.в. (675 рублёў)
  • Ян Грыб: адзін працэс пачаўся ў 09.05 (суддзя Лаўрыновіч), другі - у 10:00, ч. 1 арт. 23.34 КаАП. Абодва працэсы перанесены з сувязі са станам здароўя Яна Грыба на 15 студзеня.
  • Мікалай Казлоў: 10:00, ч. 3 арт. 23.34 КаАП; суддзя - Алена Жывіца. Вынік - 50 б.в. (1350 рублёў).
  • Валерый Бычкоўскі: 10:00, суддзя - Лаўрыновіч, ч. 3 арт. 23.34 КаАП. Вынік - 50 б.в. (1350 рублёў).
  • Салаўёў. ч. 1 арт. 23.34 КаАП. Суддзя - Няборская. Вынік - 20 б.в. (540 рублёў).
  • Сяргей Спарыш: 10:45, ч. 3 арт. 23.34 КаАП, суддзя - А. Рудэнка.Вынік - 50 б.в. (1350 рублёў).
  • Галіна Жукоўская: 11:30, ч. 1 арт. 23.34 КаАП, суддзя - А. Рудэнка. Вынік - 20 б.в. (540 рублёў).

Суд Пінскага раёна і г. Пінска

Адбудуцца суды за ўдзел у мясцовай акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй, якая адбылася ўвечары 20 снежня ў цэнтры горада.

  • Зміцер Тарасюк. Вынік - 10 базавых велічынь (270 рублёў).
  • Таццяна Кебікава11:00, арт. 23.34 КаАП; Вынік - 5 базавых велічынь (135 рублёў). Суддзя - Аляксандр Пацко.
  • Людзміла Алёхіна: ч. 1 арт. 23.34 КаАП. Суддзя - Аляксандр Пацко. Вынік - 4 базавыя велічыні (108 рублёў).

Суд Першамайскага раёна г. Віцебска

  • актывістка Таццяна Севярынец: 9:10, Суддзя М. Юркевіч Першамайскага суда Віцебска асудзіла па двух пратаколах па ч.1 арт. 23.34 КаАП. Вынік - два штрафы па 30 базавых велічынь, то бок 60 б.в. (1620 рублёў).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства