Новы год пінчукоў пачнецца з судоў Дапоўнена
https://spring96.org/be/news/95591
2019
2019-12-27T18:02:44+0300
2019-12-27T18:02:44+0300
2019-12-27T19:58:44+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/pinsk_protest06.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведамілі праваабаронцам "Вясны", 27 снежня на жыхароў Пінску, якія прымалі ўдзел у акцыі 20 снежня супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй, супрацоўнікі Пінскага РАУС склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве паводле артыкула 23.34 КаАП. Суды прызначылі на 8 студзеня 2020 года.
Таццяна Кебікава паведаміла, што атрымалі позвы ў суд:
- Яўген Вядка,
- Таццяна Кебікава,
- Аляксандр Аўсеенка і яшчэ некалькі актывістаў.
Паведамляецца, што ў Пінскі РАУС выклікаюць і пісьменніка Паўла Ляхновіча (нібы за распаўсюд інфармацыі аб акцыі ў фэйсбуку).
Інфармацыя ўдакладняецца.