viasna on patreon

“Абараняй свае правы!” Па ўсёй Беларусі прайшла акцыя праваабаронцаў Фота

2019 2019-09-09T13:24:10+0300 2019-09-09T14:16:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/novy_chas_razdacha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы “Вясны” днямі правялі традыцыйную інфармацыйную акцыю з раздачай газет. У гэты раз спецвыпуск быў падрыхтаваны сумесна з рэдакцыяй газеты “Новы Час”. Спецыяльны выпуск пад назвай "Абараняй свае правы!” быў прысвечаны правядзенню мірных сходаў у Беларусі і абароне экалагічных правоў. Спецвыпуск акцэнтаваўся на абароне правоў на чыстае і здаровае навакольнае асяроддзя ў Брэсце, Светлагорску, Магілёве і Наваполацку.

novy_chas_razdacha.jpg
Праваабаронцы і валанцёры "Вясны" пры раздачы спецвыпуску ў Мінску

На вуліцах Мінску праваабаронцы і валанцёры "Вясны" Алесь Бяляцкі, Зміцер Салаўёў, Алена Лапцёнак, Юры Мяцельскі распаўсюджвалі спецвыпуск у пятніцу. Людзі ахвотна бралі газеты і цікавіліся тэмай абароны экалагічных правоў і мірных сходаў. Некаторыя людзі нават прасілі сфатаграфавацца з праваабаронцамі.

novy_chas_razdacha_2.jpg
Алесь Бяляцкі пры раздачы "Новага Часу"
novy_chas_razdacha_1.jpg
Алена Лапцёнак раздае спецвыпуск "Новага Часу"

У Магілёве праваабаронцы і валанцёры "Магілёўскай Вясны" Барыс Бухель, Алесь Буракоў, Зміцер Добры, акрамя раздачы на вуліцах, распаўсюджвалі газеты і па паштовых скрынях.

novy_chas_razdacha_9.jpg
Праваабаронцы "Магілёўскай Вясны" Барыс Бухель і Алесь Буракоў

“Людзі адгукаліся і актыўна бралі ў праваабаронцаў "Новы Час". Некаторыя цікавіліся праблемамі экалогіі ў Магілёве. Для іх мы праводзілі невялікі лікбез па тых экалагічных праблемах, якія існуюць у горадзе. У прыватнасці, распавядалі пра патэнцыйную пагрозу ад прадпрыемстваў, якія знаходзяцца ў свабоднай эканамічнай зоне "Магілёў" на пляцоўцы нумар чатыры”, — каментуе акцыю магілёўскі праваабаронца Алесь Буракоў.

novy_chas_razdacha_12.jpg
Алесь Буракоў і Зміцер Добры на вуліцах Магілёва з газетай "Новы Час"

У Светлагорску з раздачай спецвыпуска, прысвечанага абароне экалагічных правоў, былі складанасці з-за экалагічных праблемаў, як бы парадаксальна гэта не гучала. Як распавядае праваабаронца "Вясны" Алена Маслюкова, у нядзелю ўвесь горад накрыла смуродам ад завода беленай цэлюлозы, таму на плошчы стаяць было немагчыма. Негледзячы на гэтыя акалічнасці, праваабаронцы ўсё ж такі зладзілі інфармацыйную акцыю ў Светлагорску.

novy_chas_razdacha_10.jpg
Светлагорскія праваабаронцы і экаактывісты

“Людзі нават прапаноўвалі нам дапамогу”, — адзначае Алена Маслюкова.

novy_chas_razdacha_8.jpg
Светлагорскія праваабаронцы і экаактывісты

Інфармацыйная акцыя ў Берасце супала са святам, прысвечанаму 1000-годдзю горада. Праваабаронца "Вясны" Уладзімір Вялічкін адзначыў, што людзі з вялікай ахвотай бралі спецвыпуск і размаўлялі пра "набалелае".

novy_chas_razdacha_6.jpg
Праваабаронца "Вясны" Уладзімір Вялічкін раздае спецвыпуск
novy_chas_razdacha_5.jpg
Берасцейцы чытаюць пра экалагічныя праблемы свайго горада

Да агульнай акцыі далучыліся таксама гарадзенцы. Праваабаронцы “Вясны” Андрэй Коця і Віктар Сазонаў, а таксама праваабаронца БХК Раман Юргель раздалі на вуліцах горада 1000 экзэмпляраў спецвыпуску газеты.

novy_chas_razdacha_7.jpg
Праваабаронцы Віктар Сазонаў і Раман Юргель раздаюць спецвыпуск газеты "Новы Час"

Гарадзенцы з задавальненнем бралі газеты. Праваабаронцы ледзь паспявалі даставаць з торбаў новыя партыі. Людзі ўступалі ў размовы і цікавіліся рознымі пытаннямі. Стараліся зразумець, што адбываецца ў краіне”, — распавядаюць на сваім сайце гарадзенскія праваабаронцы.

novy_chas_razdacha_4.jpg
Праваабаронцы Раман Юргель і Андрэй Коця раздаюць спецвыпуск газеты "Новы Час"

Інфармацыйная акцыя прайшла і ў Смаргоні. Яе правёў праваабаронца "Вясны" Алесь Дзергачоў, які распаўсюдзіў на вуліцах раённага гарадка каля 350 асобнікаў газеты. Спецвыпуск “Абараняй свае правы!” быў распаўсюджаны і на фестывалі бардаўскай песні «Бітва пад Оршай». Раздачу арганізаваў праваабаронца "Вясны" Ігар Казмерчак.

novy_chas_razdacha_13.jpg
Праваабаронца "Вясны" Ігар Казмерчак на фестывале "Бітва пад Воршай"

Рэдакцыя газеты “Новы Час” нагадвае, што спецвыпуск можна набыць у шапіках "Белсаюздруку".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства