Кацёл для спальвання нафтавага коксу ў Наваполацку будаваць не будуць

2019 2019-07-10T15:17:46+0300 2019-07-10T15:23:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/katsiol.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Комплекс запаволенага каксаваньня. 2018 год. Фота: belchemoil.by

Комплекс запаволенага каксаваньня. 2018 год. Фота: belchemoil.by

Міністэрства энергетыкі адказала на пэтыцыю навапалачан, якія заклікалі спыніць пабудову катла па спальванні нафтавага коксу на Наваполацкай ЦЭЦ, паведамляе "Віцебская Вясна". Мінэнэрга паведамляе, што праінфармавала Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь “аб немэтазгоднасці ў існых умовах далейшых работ па рэалізацыі праекту”.

“Улічваючы, што Наваполацкі рэгіён з'яўляецца адным з экалягічна неспрыяльных у краіне, спатрэбіцца прыняцце адпаведных праектных рашэнняў і дадатковых прыродаахоўных захадаў, што прывядзе да істотнага падаражэння праекту будаўніцтва катлаагрэгата для спальвання нафтавага коксу на Наваполацкай ЦЭЦ.

Улічваючы выкладзенае і беручы пад увагу выяўленыя пры правядзенні грамадскіх абмеркаванняў негатыўнае стаўленне грамадзян і мясцовай выканаўчай улады, Мінэнерга інфармавала Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь аб немэтазгоднасці ў існуючых умовах далейшых работ па рэалізацыі праекту па спальванні нафтавага коксу на Наваполацкай ЦЭЦ”, – гаворыцца ў адказе намесніцы міністра энергетыкі Вольгі Пруднікавай.

“Выдатная навіна: Наваполацак адбіўся ад пабудовы катла па спальванні нафтавага коксу!” – адрэагаваў на паведамленьне Мінэнерга праваабаронца і актывіст кампаніі “За чыстае паветра Наваполацку” Зміцер Салаўёў. 

Нагадаем, што ў 2019 годзе актывісты і эколагі збіралі подпісы пад некалькімі электроннымі зваротамі ў дзяржаўныя органы, пратэстуючы супраць праекту спальвання коксу на Наваполацкай ЦЭЦ. Пад першай петыцыяй “Прадухілім экалагічную катастрофу ў Наваполацку” падпісалася амаль 1800 чалавек. У тым ліку дзякуючы такой актыўнасці грамадскія абмеркаванні справаздачы аб АУНА гэтага праекту былі прыпыненыя.

Агульныя выдаткі рэалізацыі праекту маглі скласці больш за 1 млрд. даляраў. Экалагічныя ж наступствы меркаванага будаўніцтва маглі быць сапраўды катастрафічнымі.

Кацёл для спальвання нафтавага коксу ў Наваполацку будаваць не будуць

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства