viasna on patreon

Барацьба за экалагічны Наваполацк працягваецца Відэа

2019 2019-06-27T12:29:19+0300 2019-06-27T12:33:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/katsiol.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Комплекс запаволенага каксаваньня. 2018 год. Фота: belchemoil.by

Комплекс запаволенага каксаваньня. 2018 год. Фота: belchemoil.by

Петыцыя за спыненне будаўніцтва катла для спальвання нафтавага коксу на Наваполацкай ЦЭЦ перададзеная ў Міністэрства энэргетыкі і ў Міністэрства прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя.

“Патрабуем спыніць працэс праектавання і пабудовы катла для спальвання нафтавага коксу на Наваполацкай ЦЭЦ”, – заклікаюць гараджане ў пэтыцыі, што была размешчана на анлайн-пляцоўцы “Зручны горад”. Аўтары звароту мяркуюць, што пабудова катла “значна павялічыць выкіды шкодных рэчываў у атмасфэрнае паветра”.

“Наваполацк і так з’яўляецца лідэрам па выкідах у атмасферу шкодных рэчываў прамысловымі прадпрыемствамі, і таму будаваць нейкі новы прамысловы аб’ект, які пагаршае сітуацыю з выкідамі, непрымальна”, - лічыць праваабаронца і актывіст кампаніі “За чыстае паветра Наваполацку” Зміцер Салаўёў, які перадаў петыцыю органам улады.

Грамадзкае абмеркаваньне праекту пабудовы катла для спальвання нафтавага коксу на Наваполацкай ЦЭЦ і яго ўздзеяння на навакольнае асяроддзе праходзіла ў красавіку – траўні 2019 году. Тады беларускія эколагі білі трывогу і папярэджвалі, што гэта “канчаткова заб’е рэгіён”.

У красавіку навапалачане ўжо складалі калектыўны зварот супраць будаўніцтва катла. Петыцыя “Прадухілім экалагічную катастрофу ў г. Наваполацку” сабрала амаль 1800 подпісаў. У выніку “Віцебскэнэрга” быў вымушаны прыпыніць грамадскія абмеркаванні “у сувязі з паступленнем вялікай колькасці заўвагаў па справаздачы”. У сваім адказе заяўнікам Міністэрства энэргетыкі паведамляла, што дакумент (справаздача аб АУНА) будзе дапрацаваны і мусіць прайсці праз паўторнае грамадскае абмеркаванне, а таксама атрымаць станоўчае заключэнне дзяржэкспертызы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства