Камунальнікі ў трэці раз спрабавалі патрапіць у кватэру магілёўскага журналіста

2015 2015-12-18T21:01:37+0300 2015-12-18T21:01:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/111barysauiharmahileucr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Барысаў

Ігар Барысаў

Трэцяя спроба патрапіць у кватэру Ігара Барысава адбылася 15 снежня.

Тры прадстаўнікі ТДА “Камунальнік”, арганізацыі якая займаецца тэхнічным абслугоўваннем дома, вырашылі ў чарговы раз наведацца ў кватэру магілёўскага журналіста. Гэтым разам прычыну візіту яны абгрунтавалі жаданнем паглядзець наяўнасць у кватэры перапланіроўкі.

-          На той момант мяне не было дома, і дзверы адчыніла мая жонка Алена, якая паведаміла, што нікога ў кватэру не пусіць, і каб яны спынілі падобныя спробы. Гэтым разам прадстаўнікі “Камунальніка” не сталі ламіцца ў калідор, а развярнуліся і проста сышлі. Іх было толькі трое. Міліцыі з імі не было, - гаворыць Ігар Барысаў.

Адметна тое, што заказное пісьмо з прадпісаннем аб тым, што ТДА “Камунальнік” просіць прадаставіць доступ да кватэры, было атрымана толькі 17 снежня.

Нагадаем, што 13 лістапада пяць чалавек, якія не прад’явілі дакументаў і назваліся прадстаўнікамі ТДА “Камунальнік” у суправаджэнні двух супрацоўнікаў міліцыі спрабавалі патрапіць у кватэру Ігара Барысава. Сваё жаданне яны патлумачылі сезонным аглядам камунікацый. Дургі раз была спроба патрапіць у кватэру, аднак дома нікога не апынулася. Пра другі візіт супрацоўнікаў ТДА “Камунальнік” паведамілі суседзі.

-          Дагэтуль нам тэлефанавалі і называлі розныя прычыны, каб патрапіць унутр нашай кватэры. Гэта была і праверка пажарных апавяшчальнікаў, і сезонны агляд камунікацыі, і проста “хачу”, як сказаў дырэктар дадзенай арганізацыі, аднак канкрэтная прычына так і не была названа. Другім разам прычыну пранікнуць унутр ужо акрэслілі – праверка перапланіроўкі, але гэтую перепланіроўку ужо бачылі тры каміссіі і сам галоўны інжынер ячшэ ў студзене 2015 года, і ніякіх прэтэнзій нам тады не выстаўлялася, - гаворыць Ігар Барысаў.

Аднак журналіст больш чым перакананы, што візіт камунальнікаў у суправаджэнні міліцыянтаў, якія нібыта прыйшлі ахоўваць грамадскі парадак, быў спланаваны іншымі структурамі.

Са слоў Барысава, яны, па-першае, хацелі працягнуць шальмаванне яго і яго сям’і, якое працягваецца з сакавіка бягучага года, а, па-другое, хацелі паглядзець, што ў яго ёсць у кватэры, як жыве, што мае, ці абсталявана ў яго друкарня па вырабу газет і ўлётак, а таксама ці ёсць нешта забароненае беларускім заканадаўствам, за што можна прыцягнуць хоць да якой адказнасці.

Нагадаем, што 13 сакавіка супрацоўнікі міліцыі здзейснелі агляд кватэры магілёўскага журналіста. Яны забралі на экспертызу тры кампутары, а таксама мадэм і прыватны нататнік. Прычынай да візіту паслужыла скарга аднаго з дырэктараў магілёўскіх прадпрыемстваў, які палічыў, што на сайце “НАШ Магілёў” быў учынены на яго паклёп. Даказаць датычнасць Барысава да напісання і размяшчэння дадзенага матэрыяла ў міліцыі не атрымалася. Больш за тое, па рашэнні суда было вынесена прыватные вызначэнне на адрас Кастрычніцкага РАУС, а двое ўчастковых Казакоў і Варанцоў, якія вялі справу, атрымалі дысцыплінарныя спагнанні.  

Пасля гэтага выпадка журналістам адразу заняліся падаткавікі і камунальнікі, якія спрабуюць абузцаць няўгоднага “пісаку”.

Трэба адзначыць, што Ігар Барысаў таксама з’яўляецца намеснікам старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) і звязвае ціск на яго з грамадска-палітычнай і журналісцкай дзейнасцю.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international