viasna on patreon

“Цэнзары” чытаюць перапіску Іллі Дабратвора з КПЧ ААН

2015 2015-11-13T13:32:31+0300 2015-11-13T15:51:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dabratvor_u_viasnie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілля Дабратвор. Фота ПЦ "Вясна".

Ілля Дабратвор. Фота ПЦ "Вясна".

Грамадскі актывіст Ілля Дабратвор знайшоў у сваёй паштовай скрыні ліст, адпраўлены яму з Камітэта па правах чалавека ААН. У ім змяшчалася інфармацыя, датычная пярэчанняў беларускага МЗС на скаргу, пададзеную актывістам у КПЧ.  Карэспандэнцыя прыйшла ў распячатаным выглядзе, пры чым без аніякіх пазнакаў пошты.

Ілля Дабратвор, каментуючы дзеянні невядомых “цэнзараў”, здзіўляецца падобнай прымітыўнай перлюстрацыі асабістай перапіскі:

“У мяне склалася такое ўражанне, што КДБ не валодае інфармацыяй аб тым, што піша МЗС у ААН, і што адтуль дасылаецца ў Беларусь. Інакш навошта ўскрываць капэрты, якія прыходзяць да мяне? Тым больш, што менавіта дзяржава адправіла ў ААН свае пярэчанні па маёй скарзе. Па вялікім рахунку атрымалася так, што адна рука ня ведае, што робіць другая”.

Скардзіцца на падобныя дзеянні Дабратвор нікуды не збіраецца, паколькі не бачыць у гэтым асабістага сэнсу:

“Не мае сэнсу некуды скардзіцца, а вось трэба звярнуць увагу менавіта ААН на той момант, што лісты ў Беларусь трэба дасылаць нейкім іншым шляхам, хаця бы з пазнакай “Заказное”. Пры атрыманні такой карэспандэнцыі ты распісваешся і глядзіш, што ліст не пашкоджаны. А тут…  даказаць нічога будзе немагчыма, паколькі пісьмо ляжыць у цябе ў скрыні і ніхто адказнасці за пашкоджанне канверта не нясе. Калі ліст заказны, дык хоць пішуць, што “паступіла ў пашкоджаным выглядзе”.

Між іншым, таямніца перапіскі гарантуецца грамадзянам Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і адпаведным законам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства