viasna on patreon

Жыхар Слоніма ў спісах для галасавання пабачыў сваю маці, якая памерла паўтары гады таму

2015 2015-10-13T23:29:06+0300 2015-10-13T23:29:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spisy_vybarcy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   Жыхар Слоніма Уладзімір Ліцьвін яшчэ задоўга да дня выбараў быў здзіўлены, калі яму дамоў прынеслі запрашэнне яго маці Ганне Ільінічне Хілімончык прыйсці на выбары. Членаў камісіі на Слонімскім выбарчым участку № 26 ён папярэдзіў, што маці памерла яшчэ ў жніўні мінулага года.

   “Я іх усіх там папярэдзіў і запытаўся, навошта вы ўнеслі ў спіс для галасавання маю маці, якая памерла летам мінулага года? Члены камісіі мне нічога так і не адказалі. Тады я папрасіў, каб шарыкавай ручкай яе выкраслілі са спісаў тых, хто будзе галасаваць. Але ручкай яе ніхто не выкрасліў, а толькі лёгка выкраслілі алоўкам”, – расказаў Уладзімір Ліцьвін.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства