viasna on patreon

Затрыманні пікетоўшчыкаў каля Палаца Незалежнасці

2015 2015-09-07T19:54:06+0300 2015-09-08T12:10:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/piket_dolshchikov_yerch_tutby_phsl_20150907_yyd_4646.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет дольшчыкаў ТАА “Валынь” 7 верасня. Фота: realty.tut.by

Пікет дольшчыкаў ТАА “Валынь” 7 верасня. Фота: realty.tut.by

7 верасня ў другой палове дня пацярпелыя і падманутыя дольшчыкі забудоўшчыка ТАА “Валынь” правялі чарговы пікет. На гэты раз некалькі дзесяткаў чалавек сталі с расцяжкамі каля Палаца Незалежнасці. Праз некаторы час, калі пікетоўшчыкі пачалі разыходзіцца, супрацоўнікі міліцыі затрымалі некалькі чалавек. Як паведамляе realty.tut.by  гэта Сяргей Шунько, Леанід Красоўскі, і журналістка «Народнай Волi» Кацярына Андрэева. Яна мела пры сабе рэдакцыйнае заданне, якое забралі пры затрыманні.

Прэс-сакратар Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі паведаміў праз facebook, што ўсіх затрыманых адвезлі ў Цэнтральны РУУС Мінска для разбіральніцтва.

Каля 19.10 двух затрыманых маладых людзей і Кацярыну Андрэеву прывезлі ў Цэнтральны РУУС Мінска, каля якога дзяжурыў прэс-сакратар ГА “БАЖ” Барыс Гарэцкі.

Прыкладна праз паўтары гадзіны журналістку адпусцілі без складання пратакола. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства