Брэст: супрацоўнікі КДБ шукаюць аўтараў улётак пра зніклых беларускіх палітыкаў

2015 2015-03-05T16:39:06+0300 2015-03-05T16:39:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/biar-salid-palit-1.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З гэтай прычыны быў затрыманы грамадскі актывіст Сяргей Сухаверхі, якога дапыталі ў міліцэйскім пастарунку наконт улётак, што былі расклееныя ў Пінску і нагадвалі пра лёс вядомых у Беларусі прадстаўнікоў апазіцыі, якія былі выкрадзеныя альбо зніклі.

Паводле словаў Сухаверхага, затрыманне адбылося каля пад’езда дома, дзе ён жыве, пасля чаго актывіста адвезлі на допыт у аддзяленне міліцыі. Супрацоўнікаў праваахоўных структур цікавіла, адкуль з’явіліся друкаваныя матэрыялы, якія пазней былі распаўсюджаныя ў Пінску.

З дакументаў, з якімі паспеў азнаёміцца Сяргей Сухаверхі, вынікала, што справа аб расклейцы ўлётак вядзе пінскі аддзел КДБ. Міліцыянты пацвердзілі гэты факт і паведамілі, што іх прыспешваюць з высвятленнем усіх абставінаў згаданай справы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international