Затрыманні і суды над актывістамі анархісцкага руху ў Мінску працягваюцца (абноўлена)

2015 2015-01-22T13:20:00+0300 2015-01-23T11:55:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/akcija_anarhistov.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота з сайта abc-belarus.org

Фота з сайта abc-belarus.org

21 студзеня судом Ленінскага раёна г.Мінска асуджаныя да адміністрацыйнага арышту тэрмінам на 15 сутак тры актывісты анархісцкага руху.

Пераслед яны звязваюць з акцыямі, праведзенымі пасля затрыманняў на панк-канцэрце ў клубе «Піраты» і арыштаў яго ўдзельнікаў.
Судзіў затрыманых суддзя Андрэй Камушкін, якi 12 студзеня вынес пастановы аб арышце двум іншым удзельнікам канцэрта.
Сёння ў судзе быў выяўлены шэраг парушэнняў з боку супрацоўнікаў Ленінскага РУУС г.Мінска. Так, двое супрацоўнікаў не толькі не прапускалі слухачоў у залу судовага паседжання, але не далі нават прайсці па калідоры, абгрунтоўваючы гэта тым, што “суд закрыты”. Наведвальнікаў прасілі прад'явіць дакументы і растлумачыць прычыны знаходжання ў будынку суда. Самі ж супрацоўнікі прадстаўляцца не жадалі, паказвалі пасведчанне так, каб было немагчыма даведацца іх дадзеныя. Затрыманых прывезлі ў суд і вывезлі адтуль такім чынам, што кантакт з імі апынуўся немагчымым.
Таксама сёння з’явілася інфармацыя пра затрыманне яшчэ аднаго анархіста: да яго супрацоўнікі з'явіліся на працу, адкуль і даставілі, як мяркуецца, у РУУС Ленінскага раёна.
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", увечары 20 студзеня некалькі чалавек сустракалі сяброў з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў, якія адбылі адміністрацыйныя арышты ў 10 сутак. Да сустракаючых падышлі супрацоўнікі ў цывільным і папрасілі дакументы, пасля аднаго з прысутных затрымалі. Пазней стала вядома, што ў той жа вечар была затрыманая дзяўчына, як мяркуецца, у раёне ст.м. “Плошча Я.Коласа”. Абодвух затрымалі на падставе нібыта адмовы засведчыць сваю асобу і па падазрэнні ва ўдзеле ў акцыях, праведзеных 16 студзеня.

 

***

Стала вядома, што у другой палове 21 студзеня і зранку 22 студзеня адбыліся судовыя працэсы ў судзе Ленінскага раёна ў дачыненні да яшчэ двух затрыманых актывістаў па арт. 23.4 "Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў". Абодвум вынесена рашэнне аб адміністрацыйным арышце тэрмінам на 15 сутак. Суддзі - Камушкін Андрэй і Запаснік Марына.

Акрамя таго, ёсць інфармацыя, што да сядзельцаў прыходзяць супрацоўнікі органаў, якія адмаўляюцца прадстаўляцца, але хочуць праводзіць размовы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international