Андрэю Тычыне прад’яўлена абвінавачанне ў распаўсюдзе парнаграфіі

2014 2014-11-18T09:35:35+0300 2014-11-18T12:17:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/tychynaandrus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Маладафронтавец Андрэй Тычына

Маладафронтавец Андрэй Тычына

Салігорская міліцыя прад’явіла афіцыйнае абвінавачанне ў распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў мясцоваму маладафронтаўцу Андрэю Тычыне. Адным з эпізодаў справы стаў выяўлены на старонцы маладога чалавека ў сацыяльнай сетцы кліп вядомага беларускага гурта “Разбітае Сэрца Пацана” на песню “Wall-E”.

Інфармацыю пра гэтую справу мясцовыя праваабаронцы агучылі яшчэ ў верасні. Пасля з’яўлення ў сталіцы шахцёраў палітычных улётак, антываенных графіці, украінскіх і бел-чырвона-белых сцягоў ды іншых арт-акцыяў, у кватэрах мясцовых апазіцыянераў адбыўся шэраг ператрусаў. У актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Уладзімера Лемеша абыўся так званы агляд з выняццем рэчаў у межах справы за чырвоную паласу. Адбыліся тады ператрусы і ў мясцовых маладафронтцаўцаў Андрэя Тычыны і Івана Шылы. У маладзёнаў нібыта шукалі парнагарфію, але канфіскоўвалі апазіцыйныя агітацыйныя матэрыялы і капутарную тэхніку.

Як выявілася, порнасправу супрацоўнікі міліцыі вырашылі давесці да канца. На мінулым тыдні следчы Аляксандр Гаргун азнаёміў Адрэя Тычыну з крымінальнай справай па артыкуле 343, частцы 2, КК. Маладзёна вінавацяць у распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў з выкарыстаннем глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт. У чатырох жартаўлівых відэароліках на старонцы маладзёна ў сацыяльнай сетцы УКантакце экспертная камісія ўбачыла элементы парнаграфіі. Адным з тых відэа ёсць досыць папулярны ў сеціве кліп беларускага гурта “Разбітае Сэрца Пацана” на песню “Wall-E”. Іншы салігорскі маладафронтавец Іван Шыла праходзіць па справе ў якасці сведкі.

Варта адзначыць, што ў кампутарнай тэхніцы і мабільных прыладах маладзёнаў якіх-небудзь фактаў, якія даказваючых вінаватасць, выяўлена  не было. Гэтаксама не выявіла следства парнаграфіі і ў канфіскаваных у Аднрэя Тычыны маладафронтаўскіх значках і старой агітацыйнай прадукцыі з перадвыбарчай сімволікай кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева.

Сам маладафронтавец спробу зрабіць з яго порнараспаўсюджвальніка за змяшчэнне на свёй прыватнай старонцы жартаўлівага відэа лічыць абсудрнай. На думку Андрэя, такім чынам улады імкнуцца хоць каму адпомсціць за апошнія дзёрзкія акцыі ў сталіцы шахцёраў, збіць градус моладзевай актыўнасці ў горадзе і пасеяць страх у пратэстным моладзевым асяродку напярэдадні прэзідэнкціх выбараў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international