Запрашаем на прэс-канферэнцыю Алеся Бяляцкага

2014 2014-06-22T13:02:53+0300 2014-06-23T14:45:48+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sustrecha_bialiackaga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: svaboda.org

Фота: svaboda.org

23 чэрвеня ў офісе Праваабарончага цэнтра “Вясна” аб 11-й гадзіне распачнецца прэс-канферэнцыя кіраўніка арганізацыі і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага.

Палітычны вязень вызвалены з папраўчай калоніі № 2 г. Бабруйска 21 чэрвеня – у дзень уступлення ў сілу Закона “Аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.

Алесь Бяляцкі быў арыштаваны 4 жніўня 2011 года і за сваю праваабарончую дзейнасць правёў у зняволенні амаль тры гады. Увесь гэты час краіны Еўрапейскага Саюза, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі патрабавалі ад уладаў Беларусі вызвалення праваабаронцы. Працоўная група па адвольных затрыманнях Савета па правах чалавека ААН прыняла рашэнне па справе Алеся Бяляцкага, прызнаўшы яго зняволенне адвольным. 

 

Анлайн-трансляцыю прэс-канферэнцыі будуць весці Радыё "Свабода" і "Наша Ніва".


Адрас ПЦ “Вясна”: вул.Мяржынскага, 8-26. Тэл.: (017) 280 23 11

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international