Клімавічы: Алена Марчанка абскарджвае перадузятае рашэнне адміністрацыйнай камісіі

2014 2014-05-22T11:06:28+0300 2014-05-22T11:06:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/marchanka-alena-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Марчанка

Алена Марчанка

Жыхарка вёскі Домамерычы Алена Марчанка 22 траўня падала скаргу на пастанову адміністрацыйнай камісіі Клімавіцкага райвыканкама ад 13.05.2014 г. у суд Клімавіцкага раёна.

У скарзе Алена Марчанка просіць суд адмяніць пастанову адміністрацыйнай камісіі Клімавіцкага райвыканкама ад 13.05.2014 г. і спыніць адміністрацыйную справу ў адносінах да яе, вынесці прыватнае вызначэнне на адрас адміністрацыйнай камісіі, а таксама павярнуць дзяржпошліну.

Пастановай па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні ад 13.05.2014 г. адміністрацыйнай камісіі Клімавіцкага райвыканкама Алена Марчанка была прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 1 арт. 15 КоАП у выглядзе штрафа ў памеры 15 базавых велічынь (2 250 000 рублёў) за парушэнне ветэрынарных, ветэрынарна-санітарных правіл.

З пастановай Алена Марчанка не згодная, бо, на яе думку, яна аднабаковая, няпоўная і неаб’ектыўная, і вынесеная з грубымі парушэннямі нормаў права, таму падлягае адмене.

Спадарыня Марчанка лічыць, што адміністрацыйная камісія Клімавіцкага райвыканкама, прызначыўшы ёй штраф у памеры 15 базавых велічынь пры паўторным разглядзе пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні, проста адпомсціла ёй за прынцыповую пазіцыю і за сам факт падачы скаргаў на папярэднюю пастанову і незаконныя дзеянні адміністрацыйнай камісіі, за якія кіраўніцтва Клімавіцкага райвыканкама і адміністрацыйнай камісіі былі прыцягнуты да адказнасці.

Аналагічнага меркавання прытрымліваецца і магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель.

“У дадзеным выпадку можна казаць пра тое, што адміністрацыйная камісія Клімавіцкага райвыканкама парушыла права Алены Марчанка на абскарджванне, фактычна пакараўшы яе за скаргу, - кажа Барыс Бухель. – Таксама пры паўторным разглядзе адміністрацыйнай справы ў адносінах Алены Марчанка адміністрацыйная камсісія ўзмацніла адміністрацыйная пакаранне ў адносінах да яе ў параўнанні з папярэднім разглядам, што недапушчальна згодна з дзеючым адміністрацыйным заканадаўствам і ўсталяваўшайся праваўжывальнай практыкай”.

Нагадаем, што папярэдняй пастановай па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні ад 08.01.2014 года адміністрацыйнай камісіі Клімавіцкага райвыканкама спадарыня Марчэнка была прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 арт.15.38 КаАП у выглядзе папярэджання за парушэнне ветэрынарных і ветэрынарна-санітарных правіл.

Суд Клімавіцкага раёна 5 лютага адмяніў пастанову адміністрацыйнай камісіі Клімавіцкага райвыканкама і пастанавіў адправіць адміністрацыйную справу жыхаркі вёскі Домамерычы Алены Марчанкі на новы разгляд. Спадарыня Марчанка абскарджвала пастанову суда Клімавіцкага раёна з мэтай дабіцца канчатковага спынення разгляду адміністрацыйнай справы ў адносінах да яе з-за шматлікіх парушэнняў заканадаўства службовымі асобамі ў Магілёўскім абласныі і Вярхоўным судах, аднак станоўчага выніку ёй дасягнуць не ўдалося.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international