У Дзень правоў чалавека Алесю Бяляцкаму будзе ўручана ганаровае грамадзянства Парыжа

2013 2013-12-10T23:36:00+0300 2013-12-10T18:05:51+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bertrand-delanoe.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бертран Дэланоэ, мэр Парыжа

Бертран Дэланоэ, мэр Парыжа

10 снежня мэр Парыжа Бертран Дэланоэ перадасць сімвалічную ўзнагароду Адаму Бяляцкаму, сыну палітзняволенага віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека і кіраўніка ПЦ "Вясна". Уручэнне адбудзецца на ўрачыстым абедзе ў гонар FIDH у мэрыі Парыжа.

Тытул Ганаровага грамадзяніна горада Парыжа Алесю Бяляцкаму быў прысвоены ў кастрычніку 2012 года па прапанове мэра Парыжа, а таксама па ініцыятыве Гарадскога савета 11-й акругі сталіцы Францыі. У цяперашні час у спадара Дэланоэ сканчаецца мандат, і ён разумее, што яго жаданне ўручыць ганаровае грамадзянства асабіста Алесю невыканальнае. Таму ён прыняў рашэнне з нагоды 10 снежня ўручыць гэтую ўзнагароду сыну вязня сумлення.

Сведкамі ўзнагароджання Алеся Бяляцкага стануць запрошаныя на ўрачыстасць некалькі сотняў гасцей, сярод якіх будуць журналісты і людзі мастацтва, прадстаўнікі Французскай нацыянальнай Камісіі па правах чалавека.

Сп. Бертран Дэланоэ асабіста знаёмы з Алесем Бяляцкім і ўважліва сочыць за яго лёсам. З моманту арышту праваабаронцы мэрыя Парыжа выказвае сваю салідарнасць з Алесем Бяляцкім, заклікаючы ўлады Беларусі да яго безумоўнага вызвалення, і распачала шэраг сімвалічных жэстаў, далучыўшыся да кампаніі ў яго падтрымку.

Нагадаем, у траўні 2012 года партрэт Алеся Бяляцкага быў усталяваны перад мэрыяй 11-й акругі Парыжа. Таксама кіраўнік горада паставіў свой ​​подпіс пад вылучэннем беларускага праваабаронцы на Нобелеўскую прэмію міру. У верасні гэтага года, у гадавіну яго арышту, сп. Дэланоэ накіраваў Алесю ў бабруйскую калонію ліст з запэўненнем у сваёй падтрымцы і глыбокай павазе.

«Тытул ганаровага грамадзяніна Парыжа, які дэпутаты нашага горада прысвоілі Вам па маёй просьбе ў 2012 годзе, сімвалізуе салідарнасць з Вамі і Парыжа, і парыжан. Іншая праява гэтай салідарнасці - Ваш партрэт, які пастаянна вісіць на плошчы перад будынкам мэрыі 11-й акругі Парыжа.
Паверце, што, сумесна з FIDH, чыім віцэ-прэзідэнтам Вы з'яўляецеся, і з усімі праваабаронцамі, мы працягваем дамагацца Вашага хутчэйшага вызвалення»,
- гаворыцца ў гэтым лісце.

У знак падзякі FIDH перадасць мэру Парыжа сп. Бертрану Дэланоэ публіцыстычны водгук Алеся Бяляцкага на апошні, што папярэднічаў яго арышту, візіт у Парыж, на паседжанне Міжнароднага бюро FIDH, якое праходзіла ў будынку гарадской мэрыі. Гэтыя ўспаміны праваабаронца напісаў ужо ў зняволенні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international