viasna on patreon

Мэр Парыжа выказаў сваю падтрымку Алесю Бяляцкаму

2013 2013-09-26T11:32:08+0300 2013-09-30T13:03:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bertrand-delanoe.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бертран Дэланоэ, мэр Парыжа

Бертран Дэланоэ, мэр Парыжа

Мэр горада Парыжа сп. Бертран Дэланаэ адправіў ліст Алесю Бяляцкаму , напісаны неўзабаве пасля гадавіны яго арышту. Міжнародная федэрацыя за правы чалавека ( FIDH) і Праваабарончы цэнтр «Вясна» публікуюць гэты ліст з нагоды дня нараджэння Алеся:
 

“Мэр Парыжа

Парыж, верасень 2013 г.


Паважаны сп. Бяляцкі,

Я не мог абысці маўчаннем гадавіну з моманту несправядлівага турэмнага зняволення, ахвярай якога Вы з'яўляецеся з 4 жніўня 2011 г ода, і хацеў бы зноў запэўніць Вас у маёй падтрымцы і глыбокай павазе,  якую ў мяне выклікае Вашая барацьба за правы чалавека ў Беларусі.

Мне таксама вядома пра суровыя ўмовы, у якіх Вы адбываеце пакаранне, і я схіляюся перад Вашай мужнасцю і ўпартасцю.

Тытул ганаровага грамадзяніна Парыжа , які дэпутаты нашага горада прысвоілі Вам па маёй просьбе ў 2012 годзе, сімвалізуе салідарнасць з Вамі і Парыжа, і парыжанаў. Іншая праява гэтай салідарнасці - Ваш партрэт, які пастаянна вісіць на плошчы перад будынкам мэрыі 11-й акругі Парыжа.

Паверце, што, сумесна з FIDH, чыім віцэ-прэзідэнтам Вы з'яўляецеся, і з усімі праваабаронцамі, мы працягваем дамагацца Вашага хутчэйшага вызвалення.

Прашу Вас прыняць запэўніванні ў маёй глыбокай павазе.

Шчыра Ваш,
Бертран Дэланаэ

Сп. Алесю Бяляцкаму
Старшыні праваабарончага цэнтра "Вясна"
Віцэ-прэзідэнту FIDH"

Нагадаем, 11 траўня 2012 года ў французскай сталіцы прайшла акцыя "Парыж за Алеся Бяляцкага!", падчас якой партрэт Алеся Бяляцкага, віцэ-прэзідэнта FIDH і кіраўніка Праваабарончага цэнтра "Вясна", быў усталяваны перад мэрыяй 11-й акругі горада. 16 кастрычніка па прапанове мэра Парыжа, а таксама па ініцыятыве Гарадскога савета 11-й акругі, Савет Парыжа прысвоіў Алесю Бяляцкаму сан Ганаровага грамадзяніна горада Парыжа. Такім сімвалічным чынам французская сталіца далучыла свой ​​голас да кампаніі за вызваленне вядомага беларускага праваабаронцы.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства