viasna on patreon

Парыж за Алеся Бяляцкага! Фотарэпартаж

2012 2012-05-12T02:24:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paryzh_za_aliesia_bialiackaga-1105.12a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
"Парыж за Алеся Бяляцкага! " - акцыя ля мэрыі 11-й акругі Парыжа 11 траўня 2012 г.

"Парыж за Алеся Бяляцкага! " - акцыя ля мэрыі 11-й акругі Парыжа 11 траўня 2012 г.

Партрэт Алеся Бяляцкага, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна", быў усталяваны перад мэрыяй 11-й акругі г. Парыжа ў пятніцу 11 траўня. Такім сімвалічным чынам французская сталіца далучыла свой голас да кампаніі за вызваленне знакамітага беларускага праваабаронцы.

Выступае Прэзідэнт FIDH Суэр Белхасэн


Выступае мэр 11-й акругі Парыжа Патрык Блош


Выступае намеснік мэра Парыжа па міжнародных адносінах П'ер Шапіра

Суэр Белхасэн (Прэзідэнт FIDH), Патрык Блош (мэр 11-й акругі Парыжа) і П'ер Шапіра (намеснік мэра г. Парыжа, упаўнаважаны па міжнародных адносінах) выступілі з рэзкім асуджэннем бесперапынных рэпрэсій у Беларусі, запатрабавалі вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і заклікалі да "моцнай, нагляднай і адзінай" мабілізацыі ўсёй міжнароднай супольнасці.

Кіраўнік аддзела Усходняй і Цэнтральнай Азіі FIDH Саша Кулаева дае каментар Міжнароднаму радыё Францыі (RFI)

На цырымоніі прысутнічалі паслы па правах чалавека шэрагу еўрапейскіх краінаў - Швецыі, Аўстрыі, Венгрыі, Нідэрландаў, Францыі, сябры Міжнароднага праўлення FIDH, якія прыехалі з краінаў Афрыкі, Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі, Усходняй і Заходняй Еўропы і Азіі, прадстаўнікі сяброўскіх арганізацый FIDH і журналісты.

Мерапрыемства прыцягнула вялікую ўвагу. Людзі, якія сабраліся на мітынг, скандавалі лозунгі, заклікаючы да неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага.

Нагадаем, 24 лістапада 2011 года суд Першамайскага раёна г. Мінска прысудзіў кіраўніка Праваабарончага цэнтра "Вясна", віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага да 4 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, прызнаўшы яго вінаватым у нібыта здзейсненым злачынстве, прадугледжаным ч. 2 артыкула 243 КК Рэспублікі Беларусь - "ўхіленне ад выплаты сум падаткаў у асабліва буйным памеры". Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і лічыць гэтую крымінальную справу палітычна матываванай. Прысуд атрымаў асуджэнне з боку грамадзянскай супольнасці Беларусі і міжнароднай грамадскасці. На дадзены момант Алесь Бяляцкі адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 2 у г. Бабруйску Магілёўскай вобласці.

Выступление Президента FIDH Суэр Белхассен
Выступление мэра 11-го округа Парижа Патрика Блоша
Выступление заместителя мэра Парижа по международным отношениям Пьера Шапира
Акцыя FIDH за вызваленне Алеся Бяляцкага. Парыж, 11 траўня 2012 г.
Саша Кулаева дает комментарий Международному радио Франции (RFI)
Партрэт Алеся Бяляцкага перад мэрыяй 11-ай акругі Парыжа, усталяваны 11 траўня 2012 г.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства