Валянцін Стэфановіч: ЛПП - гэта турма без прысуду

2013 2013-09-24T12:22:05+0300 2013-09-24T12:22:49+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stefanovich-nn.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч

Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч

Нідзе, акрамя Беларусі, не засталося лячэбна -працоўных прафілакторыяў.

Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч, каментуючы сайту charter97.org накіраванне былога палітвязня Васіля Парфянкова на год у лячэбна-працоўны прафілакторый (ЛПП).

«Што тычыцца самой працэдуры накіравання, то праваабарончы цэнтр «Вясна» лічыць яе парушэннем правоў чалавека, незалежна ад таго, да каго яна ўжываецца. Алкагалізм не лечыцца ў прымусовым парадку, тым больш прымусовай працай. Звычайна, праца ў ЛПП - гэта праца альбо на будаўнічых аб'ектах, альбо ў калгасах. Мы неяк рабілі місію адносна прымусовых работ у Беларусі, і даклад ў хуткім часе павінен з'явіцца. У тым ліку мы разглядалі аспект прымянення прымусовай працы ў дачыненні да ізаляваных ў ЛПП людзей, хворых на алкагалізм. Мы былі ў Горацкім раёне ў вёсцы, дзе знаходзіцца жаночы ЛПП, і акурат назіралі, як іх прывозяць з працы. Гэта значыць супрацоўнік міліцыі арганізавана возіць іх на рознага роду аб'екты» , - адзначыў праваабаронца.

Ён дадаў, што там, дзе яны працуюць, з іх утрымліваюць грошы на харчаванне і абслугоўванне.

«Так што шмат грошай яны там не зарабляюць. Прычым людзей ізалююць па-за крымінальнага пераследу. То бок, не ў межах крымінальнай справы ў сувязі з дакладным злачынствам, а ў рамках грамадзянскага працэсу. Нават калі браць пад увагу тое, што яны ўжо здзяйснялі канкрэтныя правапарушэнні, то ў дачыненні да іх ўжо выносілася пакаранне: яны плацілі штраф або адседзелі суткі. Для накіравання ў ЛПП дастаткова трох парушэнняў за год, звязаных з ужываннем алкаголю і абавязковае прызнанне чалавека хранічным алкаголікам спецыяльнай медыцынскай камісіяй. Участковы робіць папярэджанне пра тое, што калі чалавек здзейсніць яшчэ адно правапарушэнне, то яго накіруюць у ЛПП. І калі чалавек і далей здзяйсняе правапарушэнне, звязанае з ужываннем алкаголю, то матэрыялы перадаюць у суд», - працягнуў Валянцін Стэфановіч.

Ён падкрэсліў, што незразумелым застаецца статус гэтых людзей - яны ні адміністрацыйна арыштаваныя, ні асуджаныя, яны ізаляваныя.

"Гэта значыць, фактычна ЛПП - гэта турма. Суд выносіць рашэнне, але яшчэ раз скажу, што гэта робіцца ў рамках грамадзянскага працэсу, а не крымінальнага. Гэта значыць чалавека пазбаўляюць свабоды, але не паводле прысуду і не ў сувязі са здзейсненым злачынствам. Такая практыка існавала ў Савецкім Саюзе і засталася толькі ў Беларусі. У Расіі ў 1993 годзе сістэма ЛПП была ліквідаваная ў сувязі з тым, што гэта было прызнана парушэньнем Канстытуцыі. Гэта значыць фактычна чалавека пазбаўляюць волі на год. А калі ён будзе там сябе дрэнна паводзіць, то адміністрацыя можа звярнуцца ў суд і працягнуць тэрмін яшчэ на паўгода не ў сувязі з асуджэннем чалавека ў рамках крымінальнага працэсу, а таму што ён парушае грамадскі парадак і вядзе асацыяльны лад жыцця» , - сказаў на заканчэнне праваабаронца.

Нагадаем, у пятніцу былога палітвязня Васіля Парфянкова з турмы на Акрэсціна вывезлі ў лячэбна-працоўны прафілакторый у Светлагорску.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international