Гомельскія праваабаронцы скардзяцца пракурору на невыкананне закону аб масавых мерапрыемствах

2013 2013-09-09T11:38:39+0300 2013-09-09T11:39:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paplauny-sudalienka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронцы Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка

Праваабаронцы Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка

Гомельскія праваабаронцы Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны накіравалі заяву аб невыкананні патрабаванняў заканадаўства пракурору Гомельскай вобласці. Нагодай для звароту стала прыняцце Гомельскім гарвыканкамам новага рашэння «Аб масавых мерапрыемствах», якое ўступіла ў сілу 5 верасня. Праваабаронцы лічаць гэтае рашэнне незаконным, якое супярэчыць закону «Аб масавых мерапрыемствах».

Згодна закону «Аб масавых мерапрыемствах», мясцовымі выканаўчымі органамі вызначаюцца сталыя месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў, а таксама месцы, дзе іх правядзенне не дазваляецца. Прынятым рашэннем гарвыканкам вызначыў месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе, у той жа час не выканаў свайго абавязку аб вызначэнні месцаў, дзе правядзенне масавых мерапрыемстваў не дазваляецца.

«У выніку невыканання з боку гарвыканкаму патрабаванняў нацыянальнага заканадаўства ўзнікла прававая калізія. Калі мы, як арганізатары мірнага сходу, рэалізуем сваё права, заплануем правесці масавае мерапрыемства ў любым прыгодным для гэтай мэты месцы, у такім выпадку хто павінен вызначыць прыгоднасць таго ці іншага месца?» - звяртаюць увагу пракурора заяўнікі.

Яны просяць унесці ў Гомельскі гарвыканкам прадстаўленне аб неабходнасці прыняцця новага рашэння з вызначэннем месцаў, дзе масавыя мерапрыемствы не дазваляюцца з паведамленнем аб гэтым у СМІ.

Нагадаем, згодна новага рашэння выканкаму, у Гомелі з'явіліся аж вад месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў, прычым гэтыя пляцоўкі размешчаны у дзесятку кіламетраў ад цэнтру гораду, і ў бязлюдных месцах.

«Мясцовая ўлада пайшла па іншым шляху - пад выглядам пашырэння месцаў для правядзення мірных сходаў вызначыла два новых гомельскіх «Бангалоры», дзе акрамя сабак нікога не сустрэнеш, а вызначыць месцы, у якіх забараняецца іх правядзенне, адмаўляецца. Калі прызначыць месцы, дзе правядзенне забараняецца - тады і неабходнасць у пастаянных месцах адпадае. Што не забаронена - тое дазволена», - пракаментаваў Леанід Судаленка.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international