Суд не стаў разглядаць пратаколы, складзеныя на распаўсюдніка незалежнага выдання

2013 2013-03-16T13:52:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vusik-valery-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхар вёскі Лебедзянка, былы дэпутат Бялыніцкага райсавета Валерый Вусік атрымаў з пракуратуры Бялыніцкага раёна адказ на сваю скаргу на дзеянні супрацоўнікаў Бялыніцкага РАУС, склаўшых на яго два адміністрацыйныя пратаколы быццам бы за паклёп на старшыню СВК “Лебедзянка” Пятра Бялова і за распаўсюд газеты “Магілёўскі Выбар”.

Пракурор раёна Міхаіл Андросенка ў сваім лісце паведаміў Валерыю Вусіку, што ў межах пракурорскага нагляду праведзена праверка, і суд Бялыніцкага раёна адмовіўся разглядаць гэтыя два пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях у сувязі з тым, што яны складзены з парушэннем артыкула 10.2 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Абодва пратаколы, з дапамогай якіх участковы інспектар Сяргей Карыткін спрабаваў пакараць былога дэпутата, вернуты на дапрацоўку ў Бялыніцкі РАУС “для ўхілення недахопаў”. Міхаіл Андросенка піша таксама, што Валерый Вусік мае права абскардзіць адказ Бялыніцкай пракуратуры ў пракуратуры Магілёўскай вобласці.

“Я і сам ведаў, што гэтыя пратаколы складзены абсалютна незаконна, а зараз гэта пацвердзіў і пракурор раёна, - кажа Валерый Вусік. – На гэтым тыдні я з’ездзіў на кансультацыю да магілёўскага праваабаронцы Барыса Бухеля, ён параіў мне, як дзейнічаць далей у адпаведнасці з беларускім заканадаўствам. Учора я накіраваў скаргі начальніку УУС Магілёўскага аблвыканкама і пракурору Магілёўскай вобласці на дзеянні ўчастковага інспектара Сяргея Карыткіна, які 11 сакавіка склаў чарговы абсалютна незаконны пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, якое быццам бы я здзейсніў падчас наведвання са здымачнай групай тэлеканала “Белсат” фермы мясцовай гаспадаркі СВК “Лебедзянка” 28 лютага 2013 года.

Адначасова я накіраваў заяву на імя начальніка Бялыніцкага РАУС палкоўніка Юрыя Сіманава з патрабаваннем спыніць пераслед у адносінах мяне з боку супрацоўнікаў мясцовай міліцыі і пакараць за абразы ў мой адрас, выказаныя публічна, Міхаіла Бялова, пляменніка старшыні СВК “Лебедзянка”.

Я буды працягваць адстойваць свае правы, нягледзечы на ціск з боку мясцовай міліцыі і кіраўніцтва СВК “Лебедзянка”, іншага шляху для мяне проста няма”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international