ЕС будзе супрацоўнічаць з паліцыямі краін «Усходняга партнёрства»

2013 2013-01-03T11:16:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicyja-sheragi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Еўрапейская Камісія прыняла новую праграму падтрымкі супрацоўніцтва паліцэйскіх служб ЕС і краін Усходняга партнёрства. 

Прадстаўніцтва ЕС у Мінску паведамляе, што праграма прадугледжвае абмен досведам кіравання паліцыяй і барацьбы з трансмежнай злачыннасцю.

Агульны бюджэт праграмы, разлічанай на чатыры гады, складае 5 мільёнаў еўра.

«Давер праваахоўным органам з'яўляецца адной з галоўных умоў стварэння ўстойлівай дэмакратыі. І мы верым, што супрацоўніцтва паліцэйскіх службаў можа значна палепшыць стан законнасці і правапарадку ў краінах, якія з'яўляюцца нашымі ўсходнімі суседзямі», - заявіў еўракамісар па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі суседства Штэфан Фюле, выказванні якога прыводзяцца ў прэс-рэлізе прадстаўніцтва ЕС.

Як адзначыў Фюле, рэформа праваахоўнай сістэмы, уключаючы паліцэйскую рэформу, з'яўляецца адным з асноўных крытэрыяў, па якім ЕЗ будзе ацэньваць прагрэс і адаптаваць сваю падтрымку, якая вылучаецца нашым усходнім партнёрам.

Праграма супрацоўніцтва паміж паліцэйскімі сіламі ЕС і краін Усходняга партнёрства прадугледжвае спецыялізаванае навучанне і абмен перадавым вопытам, з мэтай павышэння ўзроўню ведаў і ўменняў паліцыі ўсходніх суседзяў як у сферы паліцэйскага кіравання, так і ў сферы барацьбы з трансгранічнай злачыннасцю.

Нагадаем, у мінулым годзе разгарэўся скандал з нагоды супрацоўніцтва паліцыі Германіі з беларускімі сілавікамі. У ліпені 2012 года быў адпраўлены ў адстаўку шэф нямецкай паліцыі Маціяс Зеегер. Сярод іншага яму ставіліся ў віну кантакты з беларускім урадам.

Па інфармацыі выдання Der Tagesspiegel, у лістападзе 2010 года беларускім сілавікам было дазволена назіраць за дзеяннямі нямецкіх паліцэйскіх падчас разгону дэманстрантаў. Тады ўжываліся вадамёты, слезацечны газ і гумовыя дубінкі. У цэлым з нямецкай дапамогай падрыхтоўку ў Германіі і на радзіме прайшло ў агульнай колькасці 500 супрацоўнікаў беларускіх праваахоўных органаў.

Нямецкія СМІ адзначаюць, што федэральная паліцыя і крымінальная служба з 2008 года навучалі беларускіх калег, у тым ліку памежнікаў. Пры гэтым МУС Германіі дзейнічала па ўзгадненні з МЗС. Супрацоўніцтва пачалося пасля таго, як Мінск «даў сігнал гатоўнасці да прававых рэформ», і мела на мэце «садзейнічаць дэмакратычнай і прававой свядомасці».

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international