Андрэя Дынько выключылі са сьпісу невыязных

2012 2012-09-21T16:27:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Шэф-рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Дынько атрымаў ліст зь Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, у якім выказваюцца выбачэньні, што яго памылкова ўключылі ў сьпіс невыязных. Ліст датуецца 9 верасьня, але Андрэю Дынько ён дасланы толькі цяпер.


Андрэя Дынько ссадзілі зь цягніка «Менск — Вільня» 14 сакавіка. Прычыну абмежаваньня права на выезд памежнікі не ўдакладнілі, параіўшы зьвяртацца ў Аддзел грамадзянства і міграцыі МУС па месцы жыхарства. Пазьней Андрэю Дынько ў Аддзеле грамадзянства і міграцыі выдалі даведку, што ён уключаны ў сьпіс невыязных зь Беларусі нібыта за «ўхіленьне ад яўкі на мерапрыемствы па прызыве».

«Я падаваў скаргі па інстанцыях, і толькі пасьля шостага ліста выключылі са сьпісу. А каштавала мне гэта таго, што некалькі запрашэньняў на выступы давялося адхіліць. Страціў магчымасьць зарабіць. Маўляў, адбываліся тэхнічныя збоі ў сакавіку, і маё прозьвішча таксама трапіла ў базу невыязных. Гэта была відавочная палітычная справа. І гэта было скіравана супраць мяне як рэдактара незалежнай газэты, супраць нашай газэты наагул. Але гэта была высокая ацэнка нашай працы, зь іншага боку. Абы-каго туды не ўключалі».

Сьпіс невыязных, у які трапілі два дзясяткі апазыцыйных палітыкаў, грамадзкіх дзеячаў і журналістаў, пачаў дзейнічаць з сакавіка гэтага году.

На канец жніўня ў сьпісе з гэтага ліку застаўся шэф-рэдактар газеты «Наша Ніва» Андрэй Дынько.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international