Няўрадавыя арганізацыі далі наказ новаму міністру юстыцыі

2012 2012-01-03T15:35:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/minjust.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У першыя дні новага 2012 года ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь быў накіраваны калектыўны зварот лідэраў вядучых няўрадавых арганізацыяў краіны. У звароце прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці паведамілі пра магчымыя шляхі паляпшэньня прававых умоваў дзейнасьці грамадзкіх аб’яднаньняў краіны. Зварот быў ініцыяваны Асамблеяй няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі й адрасаваны пэрсанальна новаму міністру юстыцыі Алегу Сьліжэўскаму, які быў прызначаны на пасаду у сьнежні мінулага года.

Ліст падпісалі кіраўнік РПГА “Беларускі Хельсінскі Камітэт” Алег Гулак, старшыня ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Жанна Літвіна, кіраўнік Цэнтру “Супольнасьць” і старшыня Рабочай групы Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч, кіраўнік Цэнтру па правах чалавека Раіса Міхайлоўская й дырэктар Цэнтру прававой трансфармацыі Вольга Смалянка.

У дакумэнце ня толькі акцэнтуецца ўвага на найважнейшых праблемах у прававым рэгуляваньні дзейнасьці структураў трэцяга сэктару, але таксама робяцца прапановы па магчымых мадэлях вырашэньня гэтых праблемаў.

У прыватнасьці, дзеля стварэньня спрыяльных ўмоваў для ўзаемадзеяньня некамэрцыйных арганізацыяў зь дзяржаўнымі структурамі ў справе ўдасканаленьня заканадаўства, датычнага некамэрцыйных арганізацыяў, аўтары ліста лічаць мэтазгодным заснаваць спэцыяльную грамадзкую раду пры Міністэрстве юстыцыі з магчымасьцю вылучэньня у склад такой рады прадстаўнікоў ад імя грамадзкіх аб’яднаньняў. У  паўнамоцтвы такога органа можа ўваходзіць выказваньне меркаваньня грамадзкасьці па праектах нарматыўных актаў, якія распрацоўваюцца Міністэрствам юстыцыі альбо знаходзяцца на экспэртызе ў міністэрстве  й  закранаюць інтарэсы некамэрцыйных арганізацыяў.

У лісьце таксама зьвяртаецца ўвага новага міністра юстыцыі на тое, што цягам апошніх год міністэрства неаднаразова заяўляла пра магчымасьць скасаваньня артыкула 1931 Крымінальнага кодэкса, які карае за дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў. Таксама ўздымаюцца пытаньні грамадзкага кантролю за ўстановамі пенітэнцыярнай сыстэмы, у тым ліку ў сьвятле парадаў Камітэту ААН супраць катаваньняў, якія былі зробленыя па выніках разгляду чарговай пэрыядычнай справаздачы Рэспублікі Беларусь па выкананьні Канвэнцыі ААН супраць катаваньняў і іншых відаў жорсткага й бесчалавечнага абыходжаньня.

Такі сваеасаблівы “наказ” лідэраў грамадзянскай супольнасьці напачатку працы новага міністра юстыцыі будзе служыць мэтам паляпшэньня камунікацыі паміж рэгіструючым органам і падкантрольным яму грамадзкім структурам. Таксама аўтары ліста прапануюць міністру сустрэцца для абмеркаваньня шляхоў вырашэньня ўзьнятых у звароце пытаньняў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international