Намесьнік міністра замежных спраў Вялікабрытаніі падпісаў петыцыю супраць сьмяротнай кары
Джэрэмі Браўн, намесьнік міністра замежных спраў Вялікабрытаніі, адказны за правы чалавека, падпісаў петыцыю, якая заклікае да ўвядзеньня мараторыю на сьмяротнае пакараньне ў Беларусі.
Наша краіна была вызначаная ў якасьці прыярытэтнай краіны ў стратэгіі Вялікабрытаніі па Глабальнай адмене сьмяротнага пакараньня, якая стартавала ў Лондане 11 кастрычніка.
"Сьмяротнае пакараньне істотна падрывае чалавечую годнасьць", - напісаў ён у артыкуле, які суправаджаў падпісаньне петыцыі, і адзначыў, што “цяпер існуе выразная міжнародная тэндэнцыя да глабальнай ліквідацыі сьмяротнага пакараньня. У апошнія 10 гадоў толькі 22 краіны скасавалі сьмяротную кару. Але глабальнае скасаваньне — справа яшчэ многіх гадоў, і давядзецца пераадолець сур’ёзныя праблемы, перш чым мы зможам жыць у сьвеце без сьмяротнага пакараньня. Толькі 58 краін захоўваюць сьмяротнае пакараньне. Але і 58 — гэта ўсё яшчэ зашмат.”
У сваім артыкуле ён зьвярнуў увагу на праблему незваротнасьці сьмяротнага пакараньня, спасылаючыся на трагічны выпадак Дэрэк Бэнтлі, пакаранага сьмерцю ў Вялікабрытаніі ў 1953 годзе, якому было ўсяго 19 гадоў. Ён быў апраўданы ад свайго злачынства толькі праз 45 гадоў.
Нагадаем, што петыцыю беларускіх праваабаронцаў за адмену смяротнага пакарання, пад якой стаіць больш за 500 прозвішчаў, падпісала таксама і амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Розмары Томас.