Справа Сяргея Рымшы: допыт пацярпелых супрацоўнікаў міліцыі Дапоўнена

2020 2020-11-25T12:08:51+0300 2020-11-25T16:07:24+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paliak-zimnicki-003.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Рымша

Сяргей Рымша

У судзе Ленінскага раёна Гародні 25 лістапада працягваецца разгляд крымінальнай справы, заведзенай на мясцовага жыхара Сяргея Рымшу. Яго абвінавачваюць адразу па 2 артыкулах Крымінальнага кодэксу: 342 КК РБ (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Справу разглядае суддзя Юрый Казакевіч. Пракурор - Мікіта Мыслівец.

За судовым працэсам сочыць праваабаронца Раман Юргель.

З судовых матэрыялаў следства вядома, што Сяргей Рымша быў на Савецкай плошчы Гародні 9 жніўня ў 23.15, калі ў таніраваны мікрааўтобус з сілавікамі паляцеў камень. Неўзабаве Сяргея затрымалі, збілі, завезлі ў Ленінскі РАУС, і паведамілі, што на яго заведзеная крымінальная справа.

У якасці пацярпелых выступаюць шэсць супрацоўнікаў міліцыі: Чарняўскі, Баярчук, Сталяр, Багушэвіч, Сацура і Літвін.

Сёння, 25 лістапада, ў судзе працягнуўся допыт пацярпелых Багушэвіча, Літвіна і Сацуры, апошні захварэў.

Судовае разбіральніцтва працягнулі пакуль у адсутнасць пацярпелага Сацуры.

Допыт Івана Багушэвіча, супрацоўніка міліцыі ППС Ленінскага РАУС.

Пракурор пытаецца пра падзеі 9 жніўня.

“З 13 гадзін заступілі на службу на аўтамабілі “Газэль”. Былі ў форменным абмундзіраванні, задача была спыненне масавых беспарадкаў, ахова правапарадку. У міліцэйскім бусе было 5 супрацоўнікаў ППС і 2 амапаўцы. З акна бусіка, увечары ўбачыў, што людзі бегаюць па плошчы.  Амапаўцаў не бачыў. Каля танка, у цэнтры, убачыў, што ў бок “Газэлі” паляцеў прадмет, пачуў гук удару па бусіку. Убачыў, што мужчына нешта кінуў, другі ўдар прыйшоўся па коле, Затым ізноў убачыў, што мужчына таксама кінуў прадмет у аўто, некуды ў кузаў.”

Пацярпелы сцвярджае, што гэта менавіта быў абвінавачаны Рымша, бачыў яго за 30 метраў, майку з надпісам “Жыве Беларусь”. Адразу Рымшу не ўдалося адразу затрымаць. Убачылі і затрымалі Рымшу праз 10 хвілін, каля крамы Баторыя. Завезлі яго адразу ў Гродзенскую турму. Астатнія людзі ўцяклі. Калі вярнуліся -  убачылі ўвагнутасць ад каменя, ніжэй акна. Дзеянні Рымшы, магчыма і ўспрынялі тады за пагрозу для міліцыянтаў.

Адвакат задае пытанні: “Ці дакладна з 30 метраў бачылі ў руках Рымшы прадмет?”

“Так, бачыў прадмет з адлегласці 25 метраў”.

Пастанову аб затрыманні Рымшы прынялі ўсе разам у міліцэйскім бусе. Вырашылі, што падобных лысаватых мужчын ў б-ч-б майках не было, то і затрымалі яго.

"Потым мяне ў СК выклікалі позвай для дачы паказанняў у якасці сведкі. Рымшу затрымлівалі ўсе разам, на падлозе ў бусе ён знаходзіўся. Фізічную сілу, загін абедзвюх рук да Рымшы толькі ўжылі, спецсродкі не выкарыстоўвалі."

У следчым эксперыменце Багушэвіч удзельнічаў, усе добра бачыў, асабліва твар чалавека, які кідае камяні.

Звернута ўвага на супярэчнасці ў паказаннях пад час следства і на суде.

"Быў вонкавы дагляд заплечніка, але заплечнік не адчынялі!" У паказаннях у судзе прагучала, што нібыта заплечнік адкрывалі, пры пасадцы Рымшы ў Газэль. На папярэднім расследванні сведка сказаў, што адкрывалі заплечнік і ўбачылі тратуарную плітку.  Багушэвіч сведчыў, што заплечнік быў цяжкім, убаку адкрылі заплечнік, агледзелі, думалі што ў ім выбухованебяспечныя прадметы. Значыць, адкрывалі заплечнік?

Суддзя: "Плітку ў заплечнік не падкладалі?"  - Не. Прэтэнзіі ёсць да Рымшы?  -Не. Рашэнне на меркаванне суда.

Допыт яшчэ аднаго пацярпелага, супрацоўніка ППС Кірылы Літвіна.

"Неслі службу на Савецкай плошчы, грамадзяне выкрыквалі правакацыйныя лозунгі.Чуў ўдары, але не бачыў, хто кідае камяні. З задняга сядзення амапавец апісаў лысага хлопца, у б-ч-б майцы, сталі затрымліваць. На другі раз затрымалі, у заплечніку знаходзіўся фрагмент тратуарнай пліткі, такі ж фрагмент бетону я бачыў каля аўто".

Пратакол затрымання Літвін складаў у Ленінскім РАУСе, усе асабістыя рэчы былі канфіскаваныя, сабраныя ў заплечнік і апячатаныя. Паказанні дадзеныя следчаму, пры расследаванні праўдзівыя, падтрымлівае іх. Успрымаў дзеянні Рымшы тады як пагрозу, а цяпер можа і не. Але быў усё ж такі адзін фрагмент пліткі.  Пацвярджае усе паказанні дадзеныя раней. Патрабаванняў, прэтэнзій да Рымшы не мае. Усё на меркаванне суда.

Суддзя прымае рашэнне аб выкліку хворага пацярпелага Сацуры ў суд. Пракурор кажа, што ўсе паказанні ёсць у справе, таму не варта.

Адвакат настойвае на выкліку.

Перапынак да 14.30

Пракурор зачытвае далей матэрыялы справы: з хуліганскіх памкненняў Рымша кідаўся камянямі, пастанова аб яго затрыманні, вынік заключэння агляду ноччу, пратакол агляду месца здарэння, пратакол ператрусу і канфіскацыі ноўтбука, флэшак... пратакол вымання відэарэгістратара, матэрыялы следчага эксперыменту.

“Назіралі за дзеяннямі Рымшы за 25 метраў, месца асвятлялася вулічным ліхтарамі. За дзеяннямі Рымшы назіралі, усе міліцыянты і статысты былі са 100% зрокам, бачныя былі добра чорныя штаны, чорная майка з надпісам “Жыве Беларусь”

Наступнае судовае паседжанне прызначанае на 2 снежня ў 10-30.  

Суд па справе Сяргея Рымшы: хто кінуў камень у міліцэйскую "Газэль"

Яго абвінавачваюць адразу па 2 артыкулах крымінальнага кодэксу: 342 КК РБ (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства