Суд па справе Сяргея Рымшы: сведкі ня ведаюць, хто кінуў камень у міліцэйскую "Газэль" Дапоўнена
У судзе Ленінскага раёна Гародні 19 лістапада - чарговае пасяджэнне па крымінальнай справе, заведзенай на мясцовага жыхара Сяргея Рымшу. Яго абвінавачваюць адразу па 2 артыкулах Крымінальнага кодэксу: 342 КК РБ (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Справу разглядае суддзя Юрый Казакевіч. Пракурор - Мікіта Мыслівец.
На ўчорашнім пасяджэнні суд працягнуў апытанне абвінавачанага і "пацярпелых". У тым ліку і супрацоўніка міліцыя Баярчука, які не змог быць апытаны раней, бо знаходзіўся на самаізаляцыі.
А сёння ў судзе будуць апытваць сведак па справе.
У працэсе была дапытаная доктар хуткай дапамогі:
“Хуткая” стаяла каля танка, мы каля аўтамабіля, шукалі вачыма, тых, хто выклікаў экіпаж. выклікалі. Раптам праляцеў камень міма мяне і трапіў у міліцэйскі “Газэль”. Убачыла ўвагнутасць на аўто. Міліцыя тады рушыла да натоўпу… Былі сутычкі, шумна было. Бачыла, як супрацоўнікі міліцыі безапазнавальных знакаў пабеглі за групай, адкуль нібыта быў кінуты камень. Хто кідаў камень - не ведаю. Міліцыя не тлумачыла пратэстоўцам, што тут знаходзяцца яны незаконна, праз мегафон пра несанкцыянаваную акцыю абвестак не было”.
Суддзя: “Абвінавачаны Рымша устаньце!”
Лекарка: “Гэта не ён, не падобны”.
Наступны сведка – інспектар ДПС ДАІ Дзмітрый Кулеш:
"Назіралі скопішча людзей, пасля 22-00 пад'ехала “Газэль”, пачуўся стук па метале, але нічога не бачыў. Побач хуткая стаяла. У руках людзей дручкоў, зброі не было, але былі б-ч-б сцягі. Хто кідаў камень,у бок аўтамабіля не бачыў, не ведаю".
Не маглі адказаць на пытанне аб тым, хто кідаў камень і іншыя сведкі - інспектар ДПС ДАІ Аляксей Ціхановіч і кіроўца тралейбуса Уладзімір Семаковіч.
З матэрыялаў следства вядома, што Сяргей Рымша быў на Савецкай плошчы Гародні 9 жніўня ў 23.15, калі ў таніраваны мікрааўтобус з сілавікамі паляцеў камень. Неўзабаве Сяргея затрымалі, збілі, завезлі ў Ленінскі РАУС, і паведамілі, што на яго заведзеная крымінальная справа.
Як паведамляе Hrodna.life, у якасці пацярпелых выступаюць шэсць супрацоўнікаў міліцыі: Чарняўскі, Баярчук, Сталяр, Багушэвіч, Сацура і Літвін. Баярчук на пасяджэнне не з'явіўся ў сувязі са знаходжаннем на самаізаляцыі.
Што кажа падазраваны Сяргей Рымша: "Я стаяў у натоўпе з боку гасцініцы "Нёман". Пад'ехаў белы мікрааўтобус з боку танка, у якім знаходзіліся шэсць супрацоўнікаў, у яго хтосьці шпурнуў камень ці нейкі цяжкі прадмет - не высветлілі. Усе разбегліся. Я, натуральна, таксама. Яны выскачылі, нікога не паспелі схапіць. Я пачаў адыходзіць у бок танка. Мне перагарадзілі дарогу і пасадзілі ў машыну".
Сяргея прывезлі ў Ленінскі РАУС. Там ён знаходзіўся суткі: яго адводзілі на асабісты дагляд, вазілі на медыцынскі агляд, выклікалі да следчага. Праз гадзіну пасля затрымання яму паведамілі, што на яго завядуць крымінальную справу. 10 жніўня адправілі ў ІЧУ ў Шчучын. Пазней перавялі ў СІЗА - 1 у Гродне. 18 жніўня адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.
Ідуць суды за гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да сілавікоў