Навіны за 10 чэрвеня 2009
10.06.2009 Лявон Вольскі: “Нічога мы не зменім, калі заб’ем чалавека, які здзейсніў нават вельмі страшнае злачынства. Апроч таго, гэта будзе нараджаць усё новую і новую крыважэрнасць” (Відэа)
Лявон Вольскі, легенда беларускага року, заснавальнік гуртоў “Мроя”, NRM і музычнага праекту “Крамбамбуля”, далучыўся да кампаніі супраць смяротнага пакарання, абвешчанай праваабаронцамі Беларусі.
10.06.2009 Незалежныя выданні ізноў спрабуюць вярнуцца ў дзяржаўную сістэму распаўсюду
Недзяржаўныя рэгіянальныя газеты ў чарговы раз звярнуліся да «Белпошты» і «Саюздруку» з прапановамі ўзнавіць супрацоўніцтва. На фоне нядаўняга паседжання грамадскай каардынацыйнай рады па СМІ рэдакцыі выданняў спадзяюцца на станоўчы вынік.
10.06.2009 «На дне» па-аршанску
Сітуацыі накшталт сюжэта славутай п'есы Максіма Горкага "На дне" можна раз-пораз убачыць у Оршы, дзе створаны першы на Віцебшчыне цэнтр рэсацыялізацыі нядаўніх зняволеных, якія выйшлі з вязніцы паводле амністыі або вызваленыя ўмоўна-датэрмінова і маюць вострую патрэбу ў сацыяльнай адаптацыі.
10.06.2009 Прынятая рэзалюцыя круглага стла “Захаванне правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь”
Удзельнікі круглага стала, правядзенне якога 9 чэрвеня ў Мінску ініцыявала партыя “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя”, канстатавалі факты сістэмнага парушэння правоў на свабоду сумлення грамадзян Беларусі.
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/za_prava_na_vybar.jpg)
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/nasha_viasna.png)















