viasna on patreon

Суд над праваабаронцам Леанідам Сьвецікам: новыя сюрпрызы

2009 2009-06-10T18:05:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svetsik1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12.55. Суддзя Галіна Урбановіч абвясціла чарговы перапынак да 14 гадзін. Перад гэтым  на судовым працэсе вырашаліся фармальнасці з абавязковым перакладам усіх судовых дзеяньняў на беларускую мову. Такое стаўленне суду да правоў беларускамоўных удзельнікаў крымінальнай справы можна расцэньваць як станоўчую з'яву ў беларускай судовай практыкі.

11.55. Пасьля абвешчанага перапынку сюрпрызы  у судзе не скончыліся. Пацярпелыя Барыс Хамайда і Ян Таўпыга абвясцілі, што не давяраюць суддзі, бо лічаць, што суддзя нелегітымны, паколькі ў краіне адбыўся канстытуцыйны пераварот і ўлады зараз дзенічаюць не па закону, а па "паняццях". Суддзя  Галіна Урбановіч абвясціла новы перапынак на 30 хвілін.

 

У Віцебскім абласным судзе, дзе сёння слухаецца крымінальная справа па абвінавачванні праваабаронцы Леаніда Свеціка абвешчаны гадзінны перапынак.

Разгляд крымінальнай справы пачаўся а 10 гадзіне раніцы з нечаканага інцыдэнту. Невядомы малады чалавек разгарнуў плакат з надпісам “КДБ – фашысты” і патлумачыў, што такім чынам выказвае свій пратэст супраць сфальсіфікаванай супрацоўнікамі мясцовага КДБ крымінальнай справы. Пасля гэтага ён пакінуў судовую залу.

Суддзя  Галіна Урбановіч выдаліла з залы журналіста Вадзіма Баршчэўскага і Паўла Левінава, спасылаючыся на тое што актывісты празодзяць па справе сведкамі. Гэтая акалічнасць моцна здзівіла іх абоіх, паколькі пра свой статус яны даведаліся толькі пад час судовага працэсу.

Увогуле, сведкамі па справе праходзяць каля трыццаці чалавек. Амаль усе яны – журналісты недзяржаўных СМІ Віцебска і рэгіёна.

Паколькі некаторыя з пацярпелых, а менавіта Барыс Хамайда і Ян Таўпыга, звесткі пра свае асобы паведамілі на беларускай мове, суддзя прапанавала паслугі перакладчыка. Нягледзчы на тое, што ўдзельнікі судовага працэсу адмовіліся ад перакладу на беларускую мову, суддзя Урбановіч абвясціла перапынак.

На судовым працэсе таксама прысутнічаюць праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч.

Нагадаем, што Леаніда Сьвеціка вінавацяць у распальваньні расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасьці па ч.1 арт. 130 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Раім таксама пачытаць:

“У Віцебску распачаўся працэс над праваабаронцам”

“Подметные письма”  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства