17.06.2009 Памер дапамогі па беспрацоўі ў Беларусі – 16 даляраў
Нават па афіцыйных дадзеных, вымушаная няпоўная занятасць у Беларусі ў студзені-красавіку павялічылася ў 4 разы.
Група сьвецкіх уніятаў атрымала адмоўны адказ ад менскіх уладаў на просьбу дазволіць грэка-каталікам аднавіць зруйнаваную ў 30-х гадох царкву Сьвятога Духа. Царква была пабудаваная ў 1598 годзе мітрапалітам Міхаілам Рагозам і з самага пачатку належала ўніятам.
У Віцебску працягваецца суд над Леанідам Сьвецікам, якога КДБ вінаваціць у распальваньні міжнацыянальнай варожасьці. Трое пацярпелых заявілі хадайніцтва, каб з праваабаронцы неадкладна зьнялі абвінавачаньне ў датычнасьці да напісаньня й распаўсюду лістоў ад імя “Русского національного едінства”.
Хельсінкскі Фонд па Правах Чалавека (Польшча) і Праваабарончы цэнтр “Вясна” (Беларусь) абвяшчаюць набор на ўдзел у міжнароднай праграме “ЛЕТНЯЯ МОЛАДЗЕВАЯ АКАДЭМІЯ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА І ДЭМАКРАТЫЧНЫХ ІНІЦЫЯТЫЎ”, якая будзе праходзіць у Польшчы з 16 па 25 жніўня 2009 года.
У Акадэміі прымуць удзел 25 моладзевых актывістаў з Польшчы, Германіі, Беларусі, Украіны і Расіі (Калінінградская вобласць). З кожнай краіны на падставе пададзеных анкет шляхам правядзення конкурсу будзе адабрана па 5 кандыдатаў. Працоўная мова Акадэміі - руская.
Да ўдзелу ў конкурсе ад Беларусі запрашаюцца выпускнікі беларускіх нацыянальных адукацыйных праваабарончых праграм для моладзі, найперш – “Беларускай праваабарончай школы”.