03.06.2009 Ганна Хітрык: “Дзяржава не павінна забіваць людзей. Дзяржава – гэта людзі, якіх мы абралі, на якіх мы спадзяемся, якім мы давяраем. І калі людзі, якім мы давяраем, будуць забойцамі, то якія ж яны людзі і якія ж мы людзі, калі абралі іх!” (Відэа)
Ганна Хітрык, акторка Нацыянальнага тэатру імя Янкі Купалы, аўтарка песень і лідэр гурта “Дзецідзяцей”, рок-князёўна’2008, далучылася да кампаніі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. Выказваючы сваё меркаванне наконт узнятай праваабаронцамі праблемы, Ганна зазначыла, што “жадаць смерці – значыць псаваць сябе…і калі ты за смяротную кару, значыць ты і за вайну”.
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/za_prava_na_vybar.jpg)
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/nasha_viasna.png)















