viasna on patreon

Мікалая Аўтуховіча яшчэ на месяц пакінулі на Валадарцы

2009 2009-06-03T09:01:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/autuhovich.jpg
Мікалай Аўтуховіч

Мікалай Аўтуховіч

Расьсьледаваньне справы Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзімера Асіпенкі працягнутае да 3 ліпеня.  Пра гэта паведаміў адвакат Павал Сапелка, які бачыўся з Мікалаем Аўтуховічам ў менскім сьледчым ізалятары на Валадарскага:

“Ён сказаў, што яму не зьмянілі меру стрыманьня і таму ён працягвае галадоўку пратэсту. Аўтуховіч выглядае вельмі стомленым, ён згубіў болей за 25 кіляграмаў вагі й кожны тыдзень працягвае страчваць па 2-3 кіляграмы. Кропельніцу цяпер яму ня ставяць, але працягваюць трымаць у мэдычнай частцы ізалятару”.

Адвакат сказаў, што зьбіраецца абскарджваць рашэньне, паводле якога ягонаму падабароннаму не зьмянілі меру стрыманьня.

Прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч пад арыштам з 8 лютага, а галадоўку пратэсту трымае з 16 траўня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства