Зарэгістраваць грамадскае аб’яднанне ці партыю стане прасцей?
Працэдура рэгістрацыі палітычнай партыі альбо грамадскага аб’яднання можа стаць прасцейшай. У Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу трапілі папраўкі закону Беларусі па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдураў.
Папраўкі маюць на мэце пазбаўленне ад бюракратычнай валакіты, удасканаленне працы дзяржаўных ворганаў па прынцыпе “аднаго вакна”.
Згодна з папраўкамі, з пераліку падставаў для адмовы ў дзяржрэгістрацыі грамадскага аб’яднання альбо палітычнай партыі выключаны пункт “непрад’яўленне ўсіх неабходных дакументаў”. Паводле ініцыятараў паправак, такая падстава з’яўляецца нагодай для адмовы ў прыняцці дакументаў, а не адмовы ў ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры.
Агулам прадугледжваецца ўнясенне зменаў і дапаўненняў у 5 з 23 кодэксаў.